Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Беларуская народная творчасць у адукацыйным працэсе

Беларуская народная творчасць у адукацыйным працэсе

6 снежня 2024, 07:23 Навука 139
Беларуская народная творчасць у адукацыйным працэсе

28 – 29 лістапада ў Лідзе праходзіў Раённы кірмаш педагагічных ідэй “Беларуская народная творчасць і яе выкарыстанне ў адукацыйным працэсе. Мультыплікацыя вопыту ўстаноў адукацыі Лідскага раёна”.

 Мерапрыемства праходзіла на базе ДУ дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі “Лідскі раённы цэнтр экалогіі, турызму і краязнаўства”. Адбыўся шэраг выступаў і прэзентацый. Навуковы супрацоўнік Лідскага гістарычна-мастацкага музея Ірэна Клімовіч прыняла ўдзел у кірмашы. Навуковы супрацоўнік выступіла з тэмай “Атмасферна-этнаграфічная гасцёўня “Час. Традыцыі. Вобразы” як сродак папулярызацыі матэрыяльнай і духоўнай культуры рэгіёна”.

29 лістападапрацягвалася праца раённага кірмашу педагагічных ідэй на базе ДУ дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі “Лідскі раённы цэнтр экалогіі, турызму і краязнаўства”. У гэты дзень у кожнага ўдзельніка была магчымасць пабываць на розных майстар-класах. Піліпчык Вольга Аляксандраўна – загадчык аддзела экалогіі і навуковай працы дадзенай установы – зацікавіла тэмай “Экатворчасць як від сучаснага мастацтва дэкарацыі ў Беларусі”. Гаўрык Алена Іванаўна – настаўнік выяўленчага мастацтва ДУ адукацыі “Сярэдняя школа № 14 г. Ліды” – праводзіла майстар-класы “Выцінанка як від беларускага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва” і “Мастацтва ганчарнага рамяства”. Навуковы супрацоўнік Лідскага гістарычна-мастацкага музея Ірэна Клімовіч таксама далучылася да галерэі майстар-класаў.

ТК “Культура Лідчыны”.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
З літаратурнай спадчыны. Першы пераклад "Слуцкіх ткачых" на польскую мову
літаратура

З літаратурнай спадчыны. Першы пераклад "Слуцкіх ткачых" на польскую мову

11 студзеня 2025, 05:0616
Гісторыя Магілёшчыны Магілёў. Замкавая гара, або "Магіла Льва"
Навука

Гісторыя Магілёшчыны Магілёў. Замкавая гара, або "Магіла Льва"

29 чэрвеня 2021, 22:4715
20 незвычайных фактаў пра Ніла Гілевіча
Грамадства

20 незвычайных фактаў пра Ніла Гілевіча

1 кастрычніка 2018, 14:4914
Кніга легенд-апавяданняў пра “каменных” продкаў
Выданні

Кніга легенд-апавяданняў пра “каменных” продкаў

7 лютага 2019, 15:4714
Далучайцеся да нас