Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Даследчык беларускай мовы

Даследчык беларускай мовы

29 лістапада 2024, 08:59 Мова 75
Даследчык беларускай мовы

25 лістапада спаоўнілася 90 гадоў з дня нараджэння беларускага мовазнаўца Леаніда Падгайскага (1934-1980)

 Леанід Падгайскі даследаваў сінтаксіс беларускай мовы і методыку яе выкладання ў пачатковых класах. За час працы на кафедры Менскага педінстытута Леанід Падгайскі ў суаўтарстве з метадыстамі-практыкамі напісаў і апублікаваў у 1969-1971 гадах тры падручнікі для вучняў 1-3 класаў, якія перавыдаваліся звыш дзесяці разоў. Для таго, каб палегчыць настаўніку падрыхтоўку да ўрокаў, а самі заняткі зрабіць змястоўнымі і цікавымі, Леанід Падгайскі самастойна і ў суаўтарстве падрыхтаваў шэраг метадычных дапаможнікаў: “Беларуская мова ў першым класе” (1970, 1973), “Беларуская мова ў другім класе” (1971, 1974), “Беларуская мова ў трэцім класе” (1971, 1975).

Былі сярод работ Леаніда Падгайскага і калектыўныя дапаможнікі для студэнтаў вышэйшых навучальных устаноў: “Зборнік дыктантаў па беларускай мове” (1973), “Сучасная беларуская літаратурная мова. Марфалогія” (1975) і іншыя.

Па матэрыялах працяглай эксперыментальнай працы, праведзенай пераважна ў вясковых школах Беларусі, Леанід Падгайскі падрыхтаваў і надрукаваў у 1975 годзе манаграфію “Вывучэнне беларускай мовы ў пачатковых класах: граматыка, правапіс і развіццё мовы”. Манаграфія стала асновай доктарскай дысертацыі Леаніда Падгайскага “Сістэма навучання роднай мове ў пачатковых класах беларускіх школ (граматыка, правапіс, развіццё мовы)”, якую ён паспяхова абараніў у 1980 годзе. У ёй упершыню ў Беларусі былі распрацаваны тэарэтычныя асновы методыкі навучання роднай мове.

Паводле СМІ.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
ПЕЧКАМ-ЛАВАЧКАМ – 20
Культура

ПЕЧКАМ-ЛАВАЧКАМ – 20

6 снежня 2024, 07:3619
ДРЭВА ЖЫЦЦЯ
Культура

ДРЭВА ЖЫЦЦЯ

29 сакавіка 2025, 08:0718
Падлетак з Салігорску запосціў «Укантакце» уласны верш пра бчб-сцяг. Настаўніца загадала яго выдаліць і збірае камісію
Грамадства

Падлетак з Салігорску запосціў «Укантакце» уласны верш пра бчб-сцяг. Настаўніца загадала яго выдаліць і збірае камісію

28 сакавіка 2019, 17:0618
«Унутры сябе». Сімулякр айчыннага нуару
Грамадства

«Унутры сябе». Сімулякр айчыннага нуару

6 лістапада 2018, 10:5317
Далучайцеся да нас