Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Навіны Германіі. Нямецкую вёску назвалі найлепшым “разумным горадам” у свеце

Навіны Германіі. Нямецкую вёску назвалі найлепшым “разумным горадам” у свеце

19 лістапада 2024, 18:51 У свеце 77
Навіны Германіі. Нямецкую вёску назвалі найлепшым “разумным горадам” у свеце

Гэтая навіна здзівіла нават немцаў: вёска Этэльн (Паўночны Рэйн-Вестфалія) з насельніцтвам 2 тысячы чалавек была адзначана Амерыканскім інстытутам інжынераў электратэхнікі і электронікі за высокі ўзровень лічбавізацыі.

Наогул Германія не славіцца прасунутасцю ў галіне анлайн-тэхналогій (хутчэй, наадварот), але Этэльн у гэтых адносінах, паводле ацэнак журы, абышоў нават Ганконг, у якога другое месца, піша тэлеграм-канал “Што там у немцаў”.

Што менавіта робіць Этэльн “разумным” горадам? Напрыклад, у мясцовых жыхароў ёсць дадаткі для розных паслуг: можна, напрыклад, замовіць паездку на транспарце, апублікаваць аб’яву або звязацца з кіраўніком паселішча.

Кожны жыхар можа бясплатна забраніраваць для сваіх патрэб агульны электрамабіль або грузавы электраровар – даступнасць можна адсочваць у дадатку. Там адлюстроўваецца нават, наколькі запоўнены вясковы кантэйнер для старога адзення.

Укараненне агульнадаступных тэхналогій у Этэльне было б немагчыма без удзелу саміх жыхароў.

Напрыклад, група з 60 чалавек праклала 30 кіламетраў оптавалакновага кабеля, прызначанага для перадачы дадзеных. Жыхары Этэльна займаліся гэтым у вольны час – на пракладку кабеля спатрэбілася больш за тры тысячы працоўных гадзін.

Яшчэ адна важная распрацоўка – “лічбавы двайнік” вёскі ў інтэрнэце. Ён дазваляе мадэляваць небяспечныя сітуацыі, такія як паводка, так што любы жыхар можа даведацца, як будзе выглядаць вёска ў выпадку надзвычайнага здарэння і як трэба сябе паводзіць у такой сітуацыі.

– Усё, што мы стварылі, можа быць выкарыстана і ў іншых вёсках, – заявіў кіраўнік паселішча Ульрых Але.

Паводле яго слоў, вёску ўжо наведалі ўлады дзяся-ткаў нямецкіх муніцыпалітэтаў, каб пераняць досвед Этэльна.

Фота: Wikimedia Commons.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Незабыўны Альберт Паўловіч
літаратура

Незабыўны Альберт Паўловіч

21 лістапада 2025, 13:3820
Прайшлі лекцыі "Гістарычнай школы" з Алегам Трусавым
Навіны

Прайшлі лекцыі "Гістарычнай школы" з Алегам Трусавым

20 верасня 2018, 09:0919
Вячаслаў Адамчык - пісьменнік з Варакомшчыны
літаратура

Вячаслаў Адамчык - пісьменнік з Варакомшчыны

8 лістапада 2023, 19:2718
ЦВК зьняў забарону на здыманьне фота на выбарчых участках
Грамадства

ЦВК зьняў забарону на здыманьне фота на выбарчых участках

8 жніўня 2019, 16:1318
Далучайцеся да нас