Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
У Беларусі прайшлі “Каласавіны”

У Беларусі прайшлі “Каласавіны”

8 лістапада 2024, 20:24 літаратура 155
У Беларусі прайшлі “Каласавіны”

Ласкавае сонейка змагалася з халодным ветрам

1-2 лістапада ў Беларусі прайшлі “Каласавіны”. “Каласавіны прайшлі па вялікім коле. Супрацоўнік Лідскага гістарычна-мастацкага музея Алесь Хітрун праехаў па ўсім маршруце, дасылаючы невялікія тэксты і мноства фотаздымкаў, з якіх атрымаўся гэты рэпартаж.

1 лістапада ў музеі Якуба Коласа прайшла XXXVIІІ Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя “Каласавiны-2024”.

Пасля адкрыцця канферэнцыі і прывітальных словаў ганаровых гасцей прайшла куратарская экскурсія ад В.Д. Міцкевіч па часовай экспазіцыі “Заступнік бацькавай спадчыны”. Пасля пленарнага паседжання і працы секцый прайшла куратарская экскурсія па часовай экспазіцыі “Космас – наш!” А затым была прадстаўлена літаратурна-музычная праграма ад заслужанага калектыва Рэспублікі Беларусь “Дзяржаўны камерны хор Рэспублікі Беларусь”.

2 лістапада ўдзельнікі канферэнцыі пераехалі ў г. Стоўбцы. Тут адбылося ўскладанне кветак да помніка Якубу Коласу (вул. Цэнтральная, г. Стоўбцы) сумесна са Стаўпецкім раённым выканаўчым камітэтам.

PS: ласкавае сонейка змагаецца з халодным ветрам…

 

Свята “Каласавіны” перабралася ў Мемарыяльную сядзібу “Акінчыцы”. Месца, дзе нарадзіўся Якуб Колас.

Гасцінная сустрэча. Частаванне кампотам, смачнымі блінцамі. Усё цёпленькае… Экскурсія ў хаце, дзе на свет прыйшоў будучы вядомы беларускі паэт!!! Гумно і інш… Дык як тут не ствараць вершы!!!

PS: ласкавае сонейка змагаецца з халодным ветрам…

Свята “Каласавіны” працягваецца… Ускладанне кветак да бюста Якуба Коласа ў вёсцы Мікалаеўшчына.

Гасцінная сустрэча.

PS: ласкавае сонейка змагаецца з халодным ветрам…

Наступны пункт – мемарыяльная сядзіба “Альбуць”. Гасцінная сустрэча…

PS: зацішша ў ляску, але ж ласкавае сонейка змагаецца з халодным ветрам…

І завяршылася кола ў Старасвержанскім Доме культуры святочнай канцэртнай праграмай “З музыкай да Коласа”…

Выступалі мясцовыя калектывы са званнем “Народны”… Цудоўныя выкананні…

Старонка ФБ “Дом Таўлая”.

 

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
У дзіцячым садку № 34 г. Ліды
Мова

У дзіцячым садку № 34 г. Ліды

1 красавіка 2026, 18:5920
З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!
Грамадства

З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!

18 красавіка 2025, 15:0019
Са святам, дарагія беларусачкі, з 8 сакавіка
Грамадства

Са святам, дарагія беларусачкі, з 8 сакавіка

7 сакавіка 2023, 15:0017
Касцёл на Беларусі прысвечаны Найсвяцейшаму Сэрцу Езуса
Грамадства

Касцёл на Беларусі прысвечаны Найсвяцейшаму Сэрцу Езуса

9 ліпеня 2024, 19:3216
Далучайцеся да нас