Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Дажынкі ў Мастах

Дажынкі ў Мастах

8 лістапада 2024, 20:43 Грамадства, Культура 112
Дажынкі ў Мастах

2 лістапада ў Мастах прайшлі Гарадзенскія абласныя дажынкі. У свяце прыняў удзел Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка.

Гарадзенская вобласць, дзе гэтым разам адзначаецца свята працаўнікоў вёскі, як звярнуў увагу Прэзідэнт, як у той прыказцы: па памеры самая маленькая, але ўдаленькая. “Адзін з лідараў айчыннага аграрна-прамысловага комплекса, культурны і духоўны цэнтр, захавальніца шэрагу аб’ектаў са спісу Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА”, – кажучы аб рэгіёне, дадаў кіраўнік дзяржавы.

Як звярнуў увагу Аляксандр Лукашэнка, суверэнная Беларусь моцна стаіць на нагах. “Мы кардынальна змяніліся і шмат чаму навучыліся, – лічыць ён. – Увесь свет ведае: калі хочаш купіць смачнае і якаснае – шукай з пазнакай “зроблена ў Беларусі”. Нам удалося ў гэты тэхнагенны век захаваць высокія стандарты натуральных прадуктаў. У свеце яны сталі не толькі брэндам, але ўжо – трэндам”.

Прэзідэнт канстатаваў, што Гарадзеншчына як адзін з аграрных лідараў паступальна рухаецца наперад па ўсіх напрамках. “Сабраныя ў гэтым годзе звыш 2,2 мільёна тон галоўнага беларускага золата – збожжавых, зернебабовых культур – уражваюць, – канкрэтызаваў кіраўнік дзяржавы. – Традыцыйна вобласць выходзіць на першае месца па ўраджайнасці – амаль 55 цэнтнераў з гектара. Ашаламляльнае адрозненне ў параўнанні з 32 цэнтнерамі ў 1990-я гады. Амаль у два разы”. Ёсць і такія гаспадаркі, якія перавалілі за сотню. Гэта сельгаспрадпрыемствы Гарадзенскага раёна – імя У. І. Крамко, “Свіслач” і “Гродзенскі”.

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на абласным фестывалі-кірмашы “Дажынкі-2024” у Мастах узнагародзіў лепшых працаўнікоў вёскі Гарадзенскай вобласці.

– Перш чым на гэту сцэну выйдуць героі жніва, я яшчэ раз схіляюся перад вамі, вяскоўцы, дзякую ўсім аграрыям, тым, хто ім дапамагаў у гарачую пару, за годныя вынікі. Перакананы, вы і далей будзеце прымнажаць нашы лепшыя традыцыі. Ад душы жадаю моцнага  зда-роўя, дабрабыту, заўсёды добрага надвор’я. Не толькі на хлебнай ніве, але і ў вашых дамах, – сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Сярод узнагароджаных ёсць і прадстаўнік Лідскага раёна. Спецыяльныы ліст аб аб’яўленні Падзякі Прэзідэнта атрымаў трактарыст-машыніст філіяла “Дзітва” ААТ “Лідахлебапрадукт” Аляксей Боўшыс.

А сам Лідскі раён прадставіў на свяце вялікую культурную праграму. А як жа без нашых.

БЕЛТА.

 

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Крэва на скрыжалях часу
Гісторыя і краязнаўства

Крэва на скрыжалях часу

16 ліпеня 2026, 12:2615
Тыдзень беларускай мовы на Лідскай зямлі
Мова

Тыдзень беларускай мовы на Лідскай зямлі

6 сакавіка 2024, 20:2515
Як па-беларуску „боярышник“? ВІДЭА
Мова

Як па-беларуску „боярышник“? ВІДЭА

13 верасня 2019, 16:2615
Гісторыя Магілёшчыны Магілёў. Замкавая гара, або "Магіла Льва"
Навука

Гісторыя Магілёшчыны Магілёў. Замкавая гара, або "Магіла Льва"

29 чэрвеня 2021, 22:4714
Далучайцеся да нас