Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Станіслаў Суднік. БЕЛАРУСКАЯ МЕТАЛІНГВІСТЫКА

Станіслаў Суднік. БЕЛАРУСКАЯ МЕТАЛІНГВІСТЫКА

31 кастрычніка 2024, 23:15 Мова 46
Станіслаў Суднік. БЕЛАРУСКАЯ  МЕТАЛІНГВІСТЫКА

(Працяг. Пачатак у папярэднім нумары.)

Мова дзяцей, ці “словы з палеаліту”

У беларускіх дзяцей ёсць асаблівая мова, прынамсі, была ў маім дзяцінстве. На гэтай мове дарослыя гавораць з дзецьмі, калі вучаць малых размаўляць. У больш дарослым узросце словы гэтай мовы змяняюцца, ужываюцца радзей, сыходзяць у нябыт. А між тым гэтая мова патрабуе ўвагі на самым пачатку нашага аповеду.

Як даказалі вучоныя, усё жывое ўзяло пачатак ад адной клеткі. Развіццё жыцця ішло найпрасцейшым спосабам. Адна клетка падзя-лілася на дзве, абсалютна аднолькавыя, тыя дзве падзяліліся на чатыры і г.д. “Паўтарэнне – маці вучэння”, – ведаем мы са школы. А тут атрымоўваенцца: “Паўтарэнне – маці тварэн-ня”. Усё гэтае “паўтарэнне” ішло да таго часу, пакуль на пэўным этапе, у пэўных умовах паўтораная клетка не аддзялілася ад мацярынскай, а засталася пры ёй. Узнік арганізм, арганізм большы і мацнейшы за ранейшыя. Што праўда, паўтарэнне працягвалася, але ўжо аддзяляліся па дзве клеткі. Праз пэўны час час узнік арганізм з чатырох клетак, і пайшоў працэс стварэння шматклетачных істотаў.

Так і з мовай. У апавяданні “Мама, дай” дзіця, каб прыцягнуць увагу маці паўтарыла слова “Ма”, атрымалася “ма-ма”, слова якое ўжо не было імем, а абазначала самага блізкага чалавека для кожнага дзіцяці. Дзіцяці, якое вучыцца размаўляць, паўтарыць два аднолькавыя склады значна прасцей, чым два розныя. Таму для абазначэння іншых людзей, блізкіх да малога, ужываецца той жа прынцып:

та-та – бацька, ёсць форма ця-ця;

ба-ба – бабуля;

ля-ля – іншае малое;

дзя-дзя – дзядзька (не абавязкова сваяк, а і проста мужчына);

цё-ця – цётка, тут першая галосная ўжо змянілася (таксама не абавязкова сваячка, а і проста жанчына).

Далей ідуць абазначэнні навакольных прадметаў і з’яваў:

ца-ца – нешта добрае, прыгожае (пазней – цацка);

ка-ка – нешта дрэннае, шкоднае;

па-па – хлеб (потым гэтым словам пачалі называць бацьку);

бо-ба – ягада, бобка чаго-небудзь (гароху, напрыклад);

ва-ва – болька, ранка.

Потым ішлі больш складаныя паняцці:

жы-жа – нешта пякучае (агонь, крапіва);

зю-зя – нешта халоднае (мароз, лёд, снег).

Згадваецца, як пры мне, малым, пагаварылі бацька і маці. Маці палола граду, бацька сядзеў на мяжы, мы, малыя – я і сястра – круціліся побач. Бацька вырашыў пажартаваць, вырваў сцяблінку і падае сястры:

– На, дачушка, гэта – дода.

Маці, убачыўшы, гукнула:

– Не чапай, дачушка, гэта – жыжа.

Бацька за жарт атрымаў нахлабучку, бо калі гэта была жыжа, то даваў ён малой сцяблінку крапівы, але падманваў і казаў: “Дода”. Што ж гэта за дода такая? Дода сышла ў нябыт і амаль цалкам забытая. Але яшчэ нядаўна была шырока вядомая, і не ў адных Сейлавічах. У адным са сваіх артыкулаў у сярэдзіне 30-х гадоў ХХ стагоддзя выдатны лідскі гісторык Міхал Шымялевіч прыводзіць прозвішчы, якія пахо-дзяць ад назваў раслін. Сярод іх трапляецца і Додзік, якое паходзіць ад той самай доды. Каб патлумачыць гэтае таямнічае слова, не будзем шукаць ніякіх першакрыніц. Проста з дзяцінства ведаем, што дода – гэта кветка. Таму бацька даваў малой крапіву, а казаў, што гэта кветка. Ну, вясковы метад навучання, каб малая на практыцы паспрабавала і ў тую крапіву ніколі не лезла, як бы прывіўка ад лішняй цікаўнасці.

Наступныя ідуць жывёлы:

цю-ця – сабака;

ко-ка – яйка;

дзё-дзя – свіння або парася;

во-ва – воўк.

З гэтых словаў можна зрабіць не наву-ковыя, але цікавыя высновы.

Тое, што сабаку чалавек прыручыў першым і яшчэ на мамантаў з сабакам паляваў, вя-дома са школы. Таму і тое, што сабаку дасталося імя ў мове дзяцей – не дзіва. Цю-ця, цюцька, цюцік – словы шырокага ўжытку да нашага часу.

Ко-ка – яйка. Яйкі самых розных птушак ўжываліся чавекам з даўніх часоў, хаця назва ко-ка па ўсім відаць, з’явілася толькі пасля пры-ручэння курэй.

З ваўком таксама ўсё зразумела. Калі сышлі з планеты ўсялякія шаблязубыя тыгры і ім падобныя, воўк стаў самым масавым і самым распаўсюджаным драпежнікам.

А вось дзё-дзя. Атрымоўваецца, што свіння была прыручана раней за іншых свойскіх жывёлаў і была ўганаравана спецыяльным дзіцячым словам. А вось для чаго беларускую свінню ўганаравалі дзвюмя н у напісанні, то не зразумела. Дакладней, зразумела, што рускае слова свинья перапісалі па-беларуску, і з’явілася дзве літары н. Але чаму руская свіння старэй-шая за беларускую і трэба нешта перакладаць. Больш лагічна было проста пісаць па-нашаму: свіня, а следам: свіны, свінух і г.д.

 

Мы прышлыя ў нашых лясах

У нашых лясах шмат розных дрэваў. Назвы многіх з іх кароткія, усяго з аднаго склада, што гаворыць пра іхняе вельмі старажытнае па-ходжанне.

Дуб.

Граб.

Клён.

Бук.

Вяз.

Ель.

Кедр.

Акрамя кедра і елі, якую мы прывыклі называць елка, а малую – ёлка, а палякі – сверк (таксама адзін склад) усе пералічаныя дрэвы шырокалістыя.

Адным складам называецца куст бэз. Адзін склад мела старажытная назва бярозы – брза. Наступныя нашы дрэвы сасна, ліпа, ясень, асіна, рабіна, таполя, каштан, вярба, арэх, ляшчына, алешына, іва, явар, акацыя, язвін, верас, чаромуха, маліны, трускалкі,  агрэст – магчымыя і іншыя, маюць больш складоў. Некаторыя з іх старажытнага паходжання, некаторыя прыйшлі з іншых моў не так даўно. Але ні адна з гэтых назваў у нашай мове нічога не значыць, не нясе сэнсавай нагрузкі, у той час як, скажам лістоўніца, якая скідвае іголкі, як лісце; ядловец – падобны на елку; парэчкі – растуць па  рэчках; ажыны – калючыя, як вожык; суніцы – растуць на сонцы (у сонечных мясцінах – узлескі, паляны); чарніцы – чорныя; буіны – буйныя; жураўліны – ягады жураўлёў; касцянкі – з вялікай костачкай, абляпіха – абляпляе галіну – утвораны ў нашай мове, нясуць сэнсавую нагрузку.

Такім чынам славяне, якія прыйшлі прыблізна ў раён Карпатаў, дзе ёсць амаль усе гэтыя дрэвы, перанялі назвы найбольш буйных дрэваў у тых людзей, якіх тут засталі. Якую этнічную групу засталі, магчыма, і можна вызначыць, але не ў рамках гэтага артыкула, усё-такі VI стагоддзе да нашай эры. Дробным і рэдкім дрэвам і кустам славяне далі ўжо свае назвы. Пры гэтым падчас разыходжання славян у розныя бакі яны давалі раслінам ужо розныя, часта непадобныя, назвы.

Свае назвы далі грыбам: баравікі, пад-асінавікі, падбярозавікі, лісічкі (у палякаў – куркі, у літоўцаў – вавярушкі), сыраежкі, махавікі, казлякі, рашотнікі, кабылы, апенькі і інш. Усе яны маюць выразную этымалогію.

З назвамі траваў сітуацыя такая ж. Адны запазычаны, іншыя дадзены славянамі. На па-верхні агульнабеларускія назвы: чарот, аер, асака, канюшына, чабор, лебяда, пырнік, макрыца, бярозка, туды ж – папараць, хвошч. Затым ідзе пласт мясцовых і народных назваў, вывучэнне якіх – справа не адной дысертацыі.

(Працяг у наступным нумары.)          

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
ПЕЧКАМ-ЛАВАЧКАМ – 20
Культура

ПЕЧКАМ-ЛАВАЧКАМ – 20

6 снежня 2024, 07:3621
Я краінай сваёй ганаруся
Культура

Я краінай сваёй ганаруся

4 лютага 2025, 16:3118
Час прывёў на Парнас
літаратура

Час прывёў на Парнас

21 лютага 2025, 09:0418
ДРЭВА ЖЫЦЦЯ
Культура

ДРЭВА ЖЫЦЦЯ

29 сакавіка 2025, 08:0718
Далучайцеся да нас