Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Этнагасцёўня “Гасціннасць і адданасць традыцыям”

Этнагасцёўня “Гасціннасць і адданасць традыцыям”

18 кастрычніка 2024, 05:48 Грамадства, Культура 90
Этнагасцёўня “Гасціннасць і адданасць традыцыям”

Дзень маці адзначаецца ў рэлігійнае свята Пакровы. У гэты дзень прасілі Маці Божую, каб яна дапамагла ўсім мамам на свеце зберагчы сваіх дзяцей, каб ахінула сваім покрывам, бо галоўным выхавальнікам дзіцяці ў раннім дзяцінстве заўсёды была мама, выхаванне яна пачынала з калыханкі.

Так пачалася этнагасцёўня “Гасціннасць і адданасць традыцыям” у філіяле “Інтэграваная бібліятэка агр. Дворышча”, якая пазнаёміла з творчасцю беларускіх паэтаў, вершы якіх адрасаваны матулям. Гучалі вершы Я. Купалы “Над калыскай”, А. Александровіча і Р. Барадуліна “Калыханка”, Э. Агняцвет “Ціхі вечар” і інш. Дзеці наведалі музейны пакой, каб пазнаёміцца з рэчамі, якія дапамагалі жанчынам выконваць хатнія справы, а хлопчыкі спрабавалі не толькі патрымаць немаўля, але і пра-пець калыханку. Удзельнікам далі парады, як зрабіць падарунак матулям і не забыць павіншаваць іх са святам.

ТК “Культура Лідчыны”.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
З літаратурнай спадчыны. Першы пераклад "Слуцкіх ткачых" на польскую мову
літаратура

З літаратурнай спадчыны. Першы пераклад "Слуцкіх ткачых" на польскую мову

11 студзеня 2025, 05:0618
Прэзентацыі "Новага замка" і "Ятранкі" на Дзятлаўшчыне
Культура

Прэзентацыі "Новага замка" і "Ятранкі" на Дзятлаўшчыне

18 мая 2021, 09:0515
20 незвычайных фактаў пра Ніла Гілевіча
Грамадства

20 незвычайных фактаў пра Ніла Гілевіча

1 кастрычніка 2018, 14:4915
Гісторыя Магілёшчыны Магілёў. Замкавая гара, або "Магіла Льва"
Навука

Гісторыя Магілёшчыны Магілёў. Замкавая гара, або "Магіла Льва"

29 чэрвеня 2021, 22:4715
Далучайцеся да нас