Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
У Гарадзенскай дыяцэзіі змяніўся біскуп

У Гарадзенскай дыяцэзіі змяніўся біскуп

1 кастрычніка 2024, 21:25 Грамадства 75
У Гарадзенскай дыяцэзіі змяніўся біскуп

Гарадзенскі  біскуп Аляксандр Кашкевіч у сувязі з дасягненнем 75-гадовага ўзросту адмовіўся ад пасады.

Яго наступнікам на гэтай пасадзе становіцца біскуп-каад’ютар Уладзімір Гуляй, сказана ў дакуменце, падпісаным часовым павераным у справах Святога Пасада ў Беларусі ксяндзом прэлатам Кшыштафам Сэрокам, піша Catholic.by

Такім чынам, з гэтага часу біскуп Аляксандр Кашкевіч, які быў першым дыяцэзіяльным біскупам ад 1991 года, можа ўжываць тытул “эмэрыт”.

Ужо былы каад’ютар Гарадзенскай дыяцэзіі Уладзімір Гуляй быў менаваны Папам Францішкам 5 красавіка 2024 года і прыняў біскупскае пасвячэнне 25 траўня.

30 верасня, калі Папа Францішак прыняў адмову ад пасады дыяцэзіяльнага біскупа Гарадзенскай дыяцэзіі Аляксандра Кашкевіча, Старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі, Мітрапаліт Менска-Магілёўскі, скіраваў заслужанаму іерарху словы падзякі за плённае пастырскае служэнне.

У той жа дзень Старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі, Мітрапаліт Менска-Магілёўскі, скіраваў наступніку заслужанага іерарха біскупу Гарадзенскаму Уладзіміру Гуляю пажаданні з нагоды ўступлення на пасаду.

“Ваша Эксцэленцыя, паважаны біскуп Уладзімір,

Паведамленне Апостальскай Нунцыятуры ў Бе-ларусі з інфармацыяй аб тым, што Святы Айцец Папа Францішак прыняў адмову ад пасады Дыяцэзіяльнага біскупа Гарадзенскай дыяцэзіі Яго Эксцэленцыі Аляк-сандра Кашкевіча ў сувязі з дасягненнем ім 75-гадовага ўзросту, згодна з нормамі Кананічнага права і зместам паведамлення азначае, што яго наступнікам на гэтай пасадзе становіцеся Вы, Ваша Эксцэленцыя, біскуп Гарадзенскі Уладзімір Гуляй.

З гэтай нагоды ад свайго імя і ад імя Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі жадаю выказаць самыя цёплыя пажаданні і запэўніць Вас у малітве…”

Catholic.by.

На фота біскуп Гарадзенскі Уладзімір Гуляй.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!
Грамадства

З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!

18 красавіка 2025, 15:0022
У дзіцячым садку № 34 г. Ліды
Мова

У дзіцячым садку № 34 г. Ліды

1 красавіка 2026, 18:5920
Са святам, дарагія беларусачкі, з 8 сакавіка
Грамадства

Са святам, дарагія беларусачкі, з 8 сакавіка

7 сакавіка 2023, 15:0017
Тэксты для ХV Агульнанацыянальнай дыктоўкі. Анатоль Іверс.  ЁН АДКРЫЎ МНЕ БЕЛАРУСЬ
Мова

Тэксты для ХV Агульнанацыянальнай дыктоўкі. Анатоль Іверс. ЁН АДКРЫЎ МНЕ БЕЛАРУСЬ

9 лютага 2022, 22:2217
Далучайцеся да нас