Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Прэзентацыі кнігі Алены Несцеравай

Прэзентацыі кнігі Алены Несцеравай

27 верасня 2024, 20:09 літаратура 93
Прэзентацыі кнігі Алены Несцеравай

18 верасня ў Лідскай раённай бібліятэцы імя Янкі Купалы ў рамках паседжання аматарскага аб’яднання “Суквецце” пры рэдакцыі “Лідскай газеты” адкрылася выстава акварэлі і графікі Алены Мікалаеўны Несцеравай, і прайшла прэзентацыя яе кнігі “Адмысловы выраб – вершы”. Гэта першая кніга аўтара.

У зборніку чытач знойдзе вялікую разнастайнасць тэм: жыццесцвярджальныя вершы пра дабро і ўменне прабачаць, пра самыя галоўныя каштоўнасці нашага жыцця, а таксама вершы для дзяцей, якія лёгка дапамагаюць спазнаваць свет, берагчы прыроду і братоў нашых меншых. А галоўнае, святло гэтай кнігі накіруе на дакладны шлях пазітыву, аптымізму і дабра. Менавіта гэты шлях абрала аўтар, запальваючы сэрцы сваіх чытачоў. Мерапрыемства прайшло ва ўтульнай, можна нават сказаць, сямейнай атмасферы. Сярод прысутных былі блізкія сябры Алены Мікалаеўны, якія зачытвалі яе вершы, захапляліся талентам, успаміналі пацешныя гісторыі шматгадовага сяброўства і жадалі шмат чаго добрага.

Супрацоўнікі Лідскай раённай бібліятэкі імя Янкі Купалы прадставілі буктрэйлер на кнігу аўтара. Алена Несцерава таксама прачытала вершы, якія ўвайшлі ў зборнік, падзялілася гісторыяй іх стварэння. Кніга дапоўнена малюнкамі. Графіка і акварэль, якія чытач убачыць у кнізе, выкананы рукамі аўтара. Атрымалася змястоўная, глыбокая і прыгожая кніга, у якой вершы ўспрымаюцца вельмі рэалістычна, калі глядзіш на ілюстрацыі.

На прэзентацыі кнігі Алена Несцерава прадставіла і іншыя свае мастацкія працы. Лідская раённая бібліятэка імя Янкі Купалы атрымала ў дарунак ад аўтара кнігу з дароўчым надпісам, а ў канцы мерапрыемства было фота на памяць.

Наш кар.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Час прывёў на Парнас
літаратура

Час прывёў на Парнас

21 лютага 2025, 09:0415
Станіслаў Суднік.  ЯЦВЯЖСКІЯ  ЗАМАЛЁЎКІ
Гісторыя і краязнаўства

Станіслаў Суднік. ЯЦВЯЖСКІЯ ЗАМАЛЁЎКІ

11 кастрычніка 2026, 16:3814
У беларускае неба пайшоў Валер Санько
Грамадства

У беларускае неба пайшоў Валер Санько

8 снежня 2020, 19:0614
Чым жыве гурт “Троіца” пасля выхаду альбома “Цар-Агонь”
Грамадства

Чым жыве гурт “Троіца” пасля выхаду альбома “Цар-Агонь”

28 сакавіка 2019, 11:3714
Далучайцеся да нас