Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Навіны Германіі. Бундэстаг адзначае сваё 75-годдзе

Навіны Германіі. Бундэстаг адзначае сваё 75-годдзе

19 верасня 2024, 22:21 У свеце 59
Навіны Германіі. Бундэстаг адзначае сваё 75-годдзе

У 1949 годзе адбылося ўстаноўчае паседжанне першага нацыянальнага парламента

У бундэстазе, парламенце Германіі, пройдзе ўрачыстая цырымонія ў памяць пра ўстаноўчы сход, які адбыўся 75 гадоў назад. Бундэстаг і бундэсрат упершыню сабраліся 7 верасня 1949 года ў Боне, тагачаснай рэзідэнцыі ўрада, прычым бундэсрат, які лічыцца верхняй палатай, – усяго за некалькі гадзін да паседжання бундэстага.

Прыкладна праз тыдзень пасля ўстаноўчага паседжання большасцю ў адзін голас дэпутаты абралі Конрада Адэнаўара (ХДС) першым канцлерам Федэратыўнай Рэспублікі Германіі. Тагачасны обер-бургамістр Кёльна кіраваў краінай да 1963 года і набыў славу палітычнага архітэктара ФРГ.

Імпрэзы па выпадку 75-годдзя пачаліся ў пятніцу ў Берліне з гарадскога свята, якое праходзіла на тэрыторыі вакол Рэйхстага, дзе размяшчаецца парламент, і завершацца афіцыйнай цырымоніяй у парламенце. На мерапрыемстве выступяць старшыня бундэстага Бербель Бас, былы міністр унутраных спраў Герхарт Баўм і гісторык Крысціна Морына.

 Бон (dpa).

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
У дзіцячым садку № 34 г. Ліды
Мова

У дзіцячым садку № 34 г. Ліды

1 красавіка 2026, 18:5919
З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!
Грамадства

З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!

18 красавіка 2025, 15:0017
На дзіцячым «Еўрабачанні» ў Мінску перамагла дзяўчынка з Польшчы
Грамадства

На дзіцячым «Еўрабачанні» ў Мінску перамагла дзяўчынка з Польшчы

26 лістапада 2018, 09:1715
Касцёл на Беларусі прысвечаны Найсвяцейшаму Сэрцу Езуса
Грамадства

Касцёл на Беларусі прысвечаны Найсвяцейшаму Сэрцу Езуса

9 ліпеня 2024, 19:3215
Далучайцеся да нас