Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Навіны Германіі. Эксперыментальная ўстаноўка тэстуе пераўтварэнне CO2 у хімічную прадукцыю

Навіны Германіі. Эксперыментальная ўстаноўка тэстуе пераўтварэнне CO2 у хімічную прадукцыю

4 верасня 2024, 16:38 У свеце 85
Навіны Германіі. Эксперыментальная ўстаноўка тэстуе пераўтварэнне CO2 у хімічную прадукцыю

Канцлер Шольц высока ацаніў інавацыйны патэнцыял хімічнай прамысловасці.

Нямецкі хімічны канцэрн Evonik даследуе выкарыстанне дыяксіду вугляроду ў якасці сыравіны для хімічнай прамысловасці ў хімічным парку ў Марлі (Паўночны Рэйн-Вестфалія). Канцлер Германіі Олаф Шольц наведаў эксперыментальную ўстаноўку Rheticus, якая прызначана для вывучэння магчымасцяў рацыянальнай і шырокамаштабнай перапрацоўкі вуглякіслага газу (CO2), які з’яўляецца галоўным фактарам змены клімату. З дапамогай па-экалагічнаму чыстай электрычнасці, вады і бактэрый яна ператварае CO2 у адмысловыя хімічныя рэчывы, якія пасля выкарыстоўваюцца, да прыкладу, пры вытворчасці змазачных матэрыялаў і касметыкі. Дадзеная ўстаноўка дэманструе, як можна паспяхова спалучаць інавацыі і стварэнне даданай вартасці ў апрацоўчай прамысловасці. Перавага складаецца ў тым, што CO2 не толькі захоўваецца, але і прыносіць дадатковую карысць прамысловасці. Evonik Industries AG – адна з вядучых кампаній па вытворчасці адмысловай хіміі, у якой працуюць каля 36 тысяч супрацоўнікаў па ўсім свеце.

Золінген (dpa).

На фота: Хімічны завод у Германіі© pa/dpa.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Са святам, дарагія беларусачкі, з 8 сакавіка
Грамадства

Са святам, дарагія беларусачкі, з 8 сакавіка

7 сакавіка 2023, 15:0018
Гісторыя Магілёўшчыны. Выдатны археолаг Васіль Тарасенка
Навука

Гісторыя Магілёўшчыны. Выдатны археолаг Васіль Тарасенка

1 снежня 2020, 20:0016
Вырай «Вурая»
Грамадства

Вырай «Вурая»

9 лістапада 2018, 09:2215
«Бяз роднай мовы ў Ірляндыі палітычнай кар’еры ня зробіш». Праўда і міты пра адраджэньне ірляндcкай мовы
Мова

«Бяз роднай мовы ў Ірляндыі палітычнай кар’еры ня зробіш». Праўда і міты пра адраджэньне ірляндcкай мовы

28 студзеня 2019, 11:1014
Далучайцеся да нас