Будаўніцтва АЭС “Графенрайнфэльд” у паўднёвай зямлі Баварыя пачалося ў 1975 годзе, а ў 1982-м стартавала яе камерцыйная эксплуатацыя. Гэта была найстарэйшая атамная электрастанцыя Германіі, але ў 2015 годзе яна была закрыта ў рамках дзяржаўнай палітыкі па адмове ад атамнай энергетыкі. Тагачасны міністр навакольнага асяроддзя Барбара Хендрыкс заявіла, што яе закрыццё – гэта “бачны сігнал таго, што выхад з атамнай энергетыкі рухаецца наперад”.
– Кожная закрытая атамная станцыя памяншае так званая рэшткавая рызыкі, звязаныя з выкарыстаннем атамных электрастанцый, і прасоўвае нас на крок наперад у рэарганізацыі энергазабеспячэння, – заявіла яна ў 2015 годзе.
Аднак Ульрых Грыло, былы прэзідэнт Германскай федэрацыі прамысловасці (BDI), папярэдзіў, што вывад атамных станцый з эксплуатацыі таксама можа мець негатыўныя наступствы.
– Калі станцыя адключаецца, становіцца больш складана забяспечыць бяспеку паставак на рэгіянальным узроўні, – заявіў ён у інтэрв’ю газеце Neue Osnabrаcker. Па яго словах, каб захаваць жыццяздольнасць па-экалагічнаму чыстай энергетыкі Германіі, неабходна забяспечыць вытворчасць і працоўныя месцы.
У адпаведнасці са стратэгіяй “Энергетычнага пераходу” Германія імкнецца да таго, каб да 2050 года каля 80% электраэнергіі пастаўлялася з узнаўляльных крыніц.
У наш час чвэрць запатрабаванняў краіны ў электраэнергіі забяспечваецца за кошт узнаўляльных крыніц, але ёсць сумневы ў тым, што план “Energiewende” з’яўляецца ўстойлівым.
Па дадзеных нямецкай энергетычнай кампаніі E.ON, за час працы АЭС “Графенрайнфэльд” забяспечвала больш за 11 адсоткаў энергіі ў Баварыі.
Выведзеная з эксплуатацыі нямецкая атамная электрастанцыя ў Графенрайнфэльде была знесена пасля невялікай затрымкі.
Падрыў дзвюх 143-мятровых градзірань станцыі першапачаткова планаваўся на 17:30 па мясцовым часе ў пятніцу, але быў перанесены амаль на 20:00 пасля таго, як актывіст, які выступаў за захаванне атамнай энергіі, забраўся на адзін з пілонаў у знак пратэсту супраць яго разбурэння.
Прадстаўнік паліцыі Дзяніс Штэгнер паведаміў, што актывіст прыкаваў сябе да апоры на вышыні 10 метраў над зямлёй, і для яго вызвалення была задзейнічана адмысловая каманда, пасля чаго яго павезла паліцыя.
Кіраўнік праекта па зносе Маціяс Арон паведаміў, што пасля выбуху бетонныя абломкі будуць скарыстаны для запаўнення двух басейнаў пад вежамі.
У выніку зносу, які доўжыўся каля 30 секунд, утварылася каля 55 000 тон бетоннага смецця.
– Гэтыя дзве вежы былі з намі гэтулькі, колькі я сябе памятаю. Яны з’яўляліся важным арыенцірам. Яны заўсёды былі для нас знакам, – сказаў мэр Графенрайнфэльда Крысціян Келер.
Паводле СМІ.