Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Кліч Палесся

Кліч Палесся

22 жніўня 2024, 07:48 Культура 77
Кліч Палесся

У 2024 годзе VIII Міжнародны фэст этнакультурных традыцый “Кліч Палесся” прайшоў у восьмы раз у аграмястэчку Лясковічы Петрыкаўскага раёна 17 жніўня.

Традыцыйна ў фэставых мерапрыемствах прынялі ўдзел творчыя калектывы, майстры і рамеснікі з Прыпяцкага Палесся: 8 раёнаў Гомельскай (Жыткавіцкі, Ельскі, Калінкавіцкі, Лельчыцкі, Мазырскі, Нараўлянскі, Петрыкаўскі, Хойніцкі) і 4 раёны Берасцейскай (Іванаўскі, Лунінецкі, Пінскі, Столінскі і г. Пінск) абласцей.

У рамках фэсту адбыліся выступы аўтэнтычных калектываў, конкурс прыгажосці “Палеская Прыгажуня – 2024”, абласны конкурс драўлянай скульптуры “Ажыўшая даўніна”, выстава “Паляванне і рыбалоўства”, конкурс “Найдужэйшы паляшук”, тэматычная лакацыя “Палессе – партызанскі край” і кінатэатр пад адкрытым небам, Этназаафэст, творчая сустрэча з пісьменнікамі, дыялогавая пляцоўка  па развіцці турызму, вячэрняя моладзевая танцавальна-забаўляльная праграма і гала-канцэрт II адкрытага конкурсу аматарскіх харавых калектываў і вакальных ансамбляў народнай манеры выканання “Кавер-хоршоў”, феерверк і інш.

Была арганізавана праца падворкаў кожнага палескага рэгіёна “Беларускі год – святаў карагод”.

На адкрыцці творчага форуму намеснік прэм’ер-міністра Ігар Петрышэнка зачытаў прывітанне Прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі арганізатарам, удзельнікам і гасцям VIII Міжнароднага фестывалю этнакультурных традыцый “Кліч Палесся”.

У размове з журналістамі Ігар Петрышэнка звярнуў увагу, што кожны год з ранняй вясны да позняй восені ў рэспубліцы праходзяць фестывалі. “Іх больш за сотню ў нашай краіне”, – канкрэтызаваў ён. У ліку знакавых творчых форумаў намеснік прэм’ер-міністра назваў Міжнародны фестываль этнакультурных традыцый “Кліч Палесся”, Міжнародны фестываль мастацтваў “Славянскі базар”, Рэспубліканскае свята “Купалле” (“Александрыя запрашае сяброў”), а таксама шэраг іншых фестываляў.

– Гэта лінія кіраўніка дзяржавы, што мы павінны наш культурны код захоўваць, развіваць нашы спрадвечныя традыцыі, якія нас сілкуюць, – падкрэсліў Ігар Петрышэнка.

Паводле яго слоў, дзякуючы такім фестывалям, як “Кліч Палесся”, у кожнага ёсць магчымасць адчуць непаўторны каларыт знакамітай, аб’яднанай, дружнай паляшуцкай сям’і.

– Мы бачым, як захоўваюцца нашы славутыя рамёствы – кавальская справа, ткацтва, саломапляценне, бондарства і іншыя, – дадаў Ігар Петрышэнка.

Звярнуў ён увагу і на тое, што з году ў год усё больш і больш моладзі прыязджае на фестываль “Кліч Палесся”.

Цікавасць маладых пакаленняў да традыцый, звычаяў пацвярджаюць і знакамітыя майстры, якія сёння актыўней пачалі працаваць. “У іх па 20, па 40 вучняў з’яўляецца. Гэта значыць яны свой талент майстра перадаюць маладому пакаленню, прывіваюць любоў менавіта да нашага, нацыянальнага”, – падкрэсліў намеснік прэм’ер-міністра.

– Па даручэнні Прэзідэнта мы прынялі на ўзроўні ўрада адпаведную канцэпцыю, якая вызначае развіццё нашай культурнай прасторы. Мы павінны захоўваць яе і ўсяляк прапагандаваць. Там (у канцэпцыі. – Заўвага БЕЛТА) шэраг напрамкаў, якія гавораць нам аб тым, што мы павінны сапраўды спрадвечную беларускую лінію, якая падсілкоўвае кожнага з нашых людзей, захоўваць, прымнажаць і перадаваць будучым пакаленням, – рэзю-маваў Ігар Петрышэнка.

А ўладальніцай тытула “Палеская Прыгажуня – 2024” стала канкурсантка з Берасцейскай вобласці Аляксандра Марошкіна.

Аляксандра распавяла, што не ў першы раз спрабуе сілы ў конкурсах прыгажосці, і заўсёды адказна рыхтуецца да падобных мерапрыемстваў.

Ёй дваццаць гадоў, вучыцца ў Палескім дзяржаўным універсітэце, будучая прафесія звязана з навукай.

– Хачу зламаць стэрэатып і паказаць, што дзяўчына можа быць і разумнай, і прыгожай, – адзначыла Аляксандра.

Дзяўчына атрымала ў падарунак завушніцы. Ювелірныя ўпрыгожванні таксама дасталіся іншым пераможцам.

Міжнародны фестываль этнакультурных традыцый “Кліч Палесся” традыцыйна праходзіць раз у два гады ў маляўнічым аграгарадку Ляскавічы. Падзея нацэлена ў тым ліку на захаванне і папулярызацыю этнакультурных традыцый, вывучэнне і падтрымку багатай гістарычна-культурнай спадчыны рэгіёна, умацаванне творчых сувязей.

БелТА.

Фота Таццяны Матусевіч і Антона Савенка.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
«Аржавень кідае выклік Шрэку». Беларускіх нячысьцікаў вяртаюць беларусам
Выданні

«Аржавень кідае выклік Шрэку». Беларускіх нячысьцікаў вяртаюць беларусам

4 снежня 2018, 16:2531
Вуснае права. Як у ВКЛ жылі да Статутаў
Грамадства

Вуснае права. Як у ВКЛ жылі да Статутаў

16 лістапада 2018, 11:3331
Алесь Смалянчук прэзентаваў у Варшаве кнігу пра Скірмунта
Выданні

Алесь Смалянчук прэзентаваў у Варшаве кнігу пра Скірмунта

14 лістапада 2018, 11:2030
Трэцяму Статуту ВКЛ спаўняецца 430 гадоў
Грамадства

Трэцяму Статуту ВКЛ спаўняецца 430 гадоў

15 лістапада 2018, 21:3930
Далучайцеся да нас