Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
І чароўнае меца-сапрана…

І чароўнае меца-сапрана…

22 жніўня 2024, 07:10 Культура 42
І чароўнае меца-сапрана…

Цудоўныя спявачкi з выдатным меца-сапрана нагадваюць нам пра тое, што музыка сыходзiць з Нябёсаў! Лаўрэат агульнанацыянальнага конкурсу песні Ганны Герман “Эўрыдыка” Галіна Сакольнік рэалізуе творчыя праекты і вядзе канцэртную дзейнасць на розных пляцоўках краіны. Разнастайны рэпертуар выканаўцы прадстаўлены вакальнымі творамі беларускіх, славянскіх і заходнееўрапейскіх кампазітараў.

Галіна Сакольнік валодае цудоўным меца-сапрана. Артыстка імкнецца як да класікі, так і да сучаснай эстрады.

Галіна Сакольнік нарадзілася 13 жнiўня 1981 года ў Менску. Яна скончыла Беларускую дзяржаўную акадэмію музыкі па спецыяльнасці “Акадэмічныя спевы”. Вучобу ў БДАМ яна паспяхова сумяшчала з працай у Нацыянальным акадэмічным Вялікім тэатры оперы і балета ў якасці артысткі хору. У Белдзяржфілармоніі ў якасці салісткі Галіна Сакольнік працуе з 2006 года ў Фiлармонii для дзяцей i юнацтва. Галіна Сакольнік з’яўляецца дыпламантам і лаўрэатам шматлікіх конкурсаў: конкурсу вакалістаў “Убельская ластаўка”, прысвечанага кампазітару Станіславу Манюшку (2002), Гарадскога маладзёжнага фестывалю патрыятычнай песні ў г. Менску (2002), XIII Міжнароднага фестывалю духоўнай музыкі “Магутны Божа” ў г. Магілёве (2005), X Маскоўскага Міжнароднага конкурсу маладых выканаўцаў рускага рамансу “Рамансіяда” ў г. Маскве (2006), Міжнароднага вакальнага конкурсу імя І. Юр’евай у г. Таліне (Эстонія, 2008), Міжнароднага конкурсу харавой і вакальнай музыкі ў г. Балашыха (Маскоўская вобл., Расія, 2010) і іншых. У складзе камерна-вакальнай групы Галіна Сакольнік паспяхова выступала ў навучальных установах з праграмамі лектара-музыказнаўца А. Парэцкага.

Спадарыня Галiна неданаразова выступала ў  культурна-асветнiцкiм цэнтры iмя Еўфрасiннi Полацкай са шматлiкiмi праграмамi i ўдзельнiчала сумесных праектах з Мiжнародным цэнтрам музыкатэрапii ў Менску. Чакаем новых канцэртаў выдатнай артысткi!

Эла Оліна.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Паэту Васілю Жуковічу – 85
літаратура

Паэту Васілю Жуковічу – 85

27 верасня 2024, 20:2617
Вольны час па хэштэгу  #КАНІКУЛЫЎБІБЛІЯТЭЦЫ
Культура

Вольны час па хэштэгу #КАНІКУЛЫЎБІБЛІЯТЭЦЫ

23 лістапада 2021, 21:0617
Біскуп Аляксандр Кашкевіч:  Няма такіх песняў жальбы,  пасля якіх не спявалася б алілуя
Грамадства

Біскуп Аляксандр Кашкевіч: Няма такіх песняў жальбы, пасля якіх не спявалася б алілуя

21 красавіка 2020, 08:2716
ХХІV Нацыянальны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне
Культура

ХХІV Нацыянальны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне

19 чэрвеня 2025, 23:4515
Далучайцеся да нас