Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Каляндар “Родны край” на 2025 год

Каляндар “Родны край” на 2025 год

16 жніўня 2024, 06:21 Грамадства, Культура, Мова 525
Каляндар “Родны край” на 2025 год

У кнігарнях ужо прадаецца адрыўны каляндар “Родны край” на 2025 год.

Каляндар “Родны край” на 2025 год – своеасаблівая энцы-клапедыя на кожны дзень. У календары шмат цікавага пра нашу краіну, яе гісторыю, культуру, славутыя мясціны.  Каляндар дапаможа прасачыць юбілейныя даты знакамітых людзей нашай краіны, славутых беларусаў, што жылі ў розны час. Значнае месца ў выданні адведзена роднай мове. Тут можна даведацца пра старажытныя міфалагічныя ўяўленні нашых продкаў. Будуць карыснымі парады па захаванні і ўмацаванні здароўя, правільным харчаванні, гігіене, спорце, інфармацыя псіхолагаў, вірусолагаў, педагогаў, садаводаў і інш. Не засталіся па-за ўвагай таксама жыццёвыя і побытавыя парады, рэцэпты народнай медыцыны і беларускай кухні.

На кожным лістку змяшчаюцца імяніны: праваслаўныя – Пр., каталіцкія – К.

Выпуск выдання ажыццёўлены па замове і пры фінансавай падтрымцы Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь.

Наклад усяго 3000 асобнікаў.

Вельмі хочацца, каб беларускі каляндар натхняў беларусаў пражыць кожны дзень 2025 года насычана і цікава.

Наш кар.

 

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
З літаратурнай спадчыны. Першы пераклад "Слуцкіх ткачых" на польскую мову
літаратура

З літаратурнай спадчыны. Першы пераклад "Слуцкіх ткачых" на польскую мову

11 студзеня 2025, 05:0618
20 незвычайных фактаў пра Ніла Гілевіча
Грамадства

20 незвычайных фактаў пра Ніла Гілевіча

1 кастрычніка 2018, 14:4915
Гісторыя Магілёшчыны Магілёў. Замкавая гара, або "Магіла Льва"
Навука

Гісторыя Магілёшчыны Магілёў. Замкавая гара, або "Магіла Льва"

29 чэрвеня 2021, 22:4715
Прэзентацыі "Новага замка" і "Ятранкі" на Дзятлаўшчыне
Культура

Прэзентацыі "Новага замка" і "Ятранкі" на Дзятлаўшчыне

18 мая 2021, 09:0515
Далучайцеся да нас