Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Чацвёрты алімпійскі медаль Беларусі

Чацвёрты алімпійскі медаль Беларусі

16 жніўня 2024, 06:26 Спорт 125
Чацвёрты алімпійскі медаль Беларусі

Беларускі штангіст Яўген Ціханцоў заваяваў бронзавы медаль на спаборніцтвах па цяжкай атлетыцы ў рамках Алімпіяды ў Парыжы. Яго вынік – 402 кг (183+219). На такійскай у Яўгена не атрымалася, затое парыжская стала паспяховай. Цяпер яму толькі 25, і няхай золата будзе наперадзе.

Адзначым, што наш суайчыннік з’яўляецца дзейсным бронзавым прызёрам чэмпіянату свету, а таксама дзейсным чэмпіёнам Еўропы. На гэтых Алімпійскіх гульнях ён выступаў у катэгорыі да 102 кілаграмаў, канкуруючы ў дадзенай вазе з 12 іншымі спартоўцамі.

Стартаваў Ціханцоў няўдала – не склалася ў рыўку на 176 кілаграмаў. Але затым паспяхова падняў штангу – 178 і 183 кілаграмы. Пасля першага практыкавання быў чацвёртым, саступаючы лідару 3 кг, а 3-му – 2 кг.

У штуршку беларус выканаў паспяховыя спробы на 214 і 219 кг, але вага ў 228 кг Ціханцову не скарылася. Тым не менш набранай сумы ў 402 кг Яўгену хапіла, каб абыйсці галоўнага канкурэнта з Арменіі Гарыка Карапецяна і стаць бронзавым прызёрам. Званне алімпійскага чэмпіёна заваяваў кітаец Лі Гуаньхуа (406 кг), срэбра — у Акбара Джураева з Узбекістана (404 кг).

На алiмпiйскiх гульнях у Парыжы, беларусы былi як нiколi моцнымi! Удзельнічалі 17 атлетаў. У выніку: 1 золата, 2 срэбры, 1 бронза, 2 чацвёртыя,1 пятае ,3 восьмых месцаў! Малайцы!

Паводле СМІ.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Станіслаў Суднік.  ЯЦВЯЖСКІЯ  ЗАМАЛЁЎКІ
Гісторыя і краязнаўства

Станіслаў Суднік. ЯЦВЯЖСКІЯ ЗАМАЛЁЎКІ

3 верасня 2026, 06:0925
Шыльда памяці расстралянага ксендза
Грамадства

Шыльда памяці расстралянага ксендза

3 верасня 2026, 08:0623
Паказ мод Miami Swim Week 2019 Art Hearts Art Yaers Fashion TV
Культура

Паказ мод Miami Swim Week 2019 Art Hearts Art Yaers Fashion TV

14 жніўня 2019, 15:2915
КРЫНІЦА НАРОДНАЙ ТВОРЧАСЦІ ПАНЯМОННЯ
Культура

КРЫНІЦА НАРОДНАЙ ТВОРЧАСЦІ ПАНЯМОННЯ

26 мая 2026, 22:4815
Далучайцеся да нас