Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
У Магілёве на эксклюзіўным майстар-класе іканапісцы-аматары стваралі абраз святога Францішка

У Магілёве на эксклюзіўным майстар-класе іканапісцы-аматары стваралі абраз святога Францішка

7 жніўня 2024, 07:36 Грамадства, Культура 105
У Магілёве на эксклюзіўным майстар-класе іканапісцы-аматары стваралі абраз святога Францішка

З 25 па 28 ліпеня ў парафіі святога Казіміра і святой Ядзвігі ў Магілёве, дзе нясуць служэнне айцы дамінікане, ужо ў чацвёрты раз праходзіў майстар-клас па іканапісе.

На папярэдніх майстэрнях удзельнікі стваралі абразы Маці Божай, Абранніцы Духа Святога, святой каралевы Ядзвігі і святога Дамініка. Сёлета ім было прапанавана ўласнаручна напісаць абраз святога Францішка Асізскага.

Як адзначаюць арганізатары, натоўпу ахвотных не было, бо іканапіс – гэта даволі эксклюзіўная справа. Не ўсе валодаюць дастатковымі мастацкімі здольнасцямі і маюць магчымасць прысвяціць тры дні інтэнсіўнай духоўнай і мастацкай працы, якая патрабуе цярплівасці і вялікіх намаганняў. Больш за тое, матэрыялы выкарыстоўваюцца прафесійныя: дошкі і фарбы з натуральных кампанентаў, якія каштуюць нятанна.

Сёлета, як і ў мінулыя гады, майстар-клас праводзіла вопытная прафесійная мастачка Валянціна Аўсяннікава. Пад яе кіраўніцтвам за напісанне абраза ўзяліся шэсць чалавек, у тым ліку двое 10-гадовых удзельнікаў.

Падчас працы майстэрні адбывалася штодзённая Эўхарыстыя са словам пра святога Францішка і паўгадзінная адарацыя. Пра пражыванне і харчаванне ўдзельнікаў з іншых мясцін паклапаціліся вернікі магілёўскай парафіі, якія таксама наведвалі святліцу святой Ядвігі, дзе працавалі “іканапісцы”.

Усе яны ўдзячныя Богу і арганізатарам за гэты творчы час, бо кожны створаны ўласнымі рукамі абраз – асаблівы і непаўторны.

Між тым, арганізатары плануюць праводзіць у Магілёве майстар-клас па іканапісе таксама ў наступным годзе, хоць яшчэ не вызначыліся з тым, які абраз прапануюць стварыць будучым удзельнікам.

Тэкст: а. Раман Шульц ОР.

Фота: Валянціна Аўсяннікава, Таццяна Дуенкава. Catholic.by.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
У роднай школе
літаратура

У роднай школе

17 мая 2026, 09:4617
«Менск — гэта эўрапейскі Нью-Ёрк». Дзяўчына з Босьніі расказала, чаму вывучыла беларускую мову.
Грамадства

«Менск — гэта эўрапейскі Нью-Ёрк». Дзяўчына з Босьніі расказала, чаму вывучыла беларускую мову.

10 снежня 2018, 08:5415
Дом, які ацалеў дзякуючы Багдановічу. Новае падарожжа Зьмітра Бартосіка — у расейскі Яраслаўль
Грамадства

Дом, які ацалеў дзякуючы Багдановічу. Новае падарожжа Зьмітра Бартосіка — у расейскі Яраслаўль

10 снежня 2018, 09:0315
Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос!
Грамадства

Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос!

2 мая 2021, 10:3414
Далучайцеся да нас