Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Паэзія да Дня чыгуначніка

Паэзія да Дня чыгуначніка

7 жніўня 2024, 08:28 літаратура 102
Паэзія да Дня чыгуначніка

У Лідзе напярэдадні Дня чыгуначніка ў клубе чыгуначнікаў выступіў чыгуначнік! Хто гэты чалавек? Даю падказку. Таленавіты паэт, у якога асноўная тэма прасякнута любоўю да дзяцей! У гэтым мог бы ўпэўніцца любы прысутны. Разам з аўтарам была і яго дачка Жэня, якая таксама ведае вершы свайго любімага таты і дэкламуе іх пры магчымасці. У яго вершы з гумарам, павучальныя, пазітыўныя, мудрыя!

Так, гэта лідскі паэт Канстанцін Якубчык!!! (Не Якуб Колас, але ж штосьці падобнае!) За апошнія 5 гадоў ён паспеў напісаць значную колькасць вершаў, баек. У яго атрымліваецца знайсці чытача як з рускай мовай, так і з беларускай. Наконт апошняй, кажа, што яна для яго своеасаблівая, мягкая, пяшчотная і па-гэтаму стараецца знайсці самае неабходнае слоўца, каб прыжылося яно ў яго вершаваным творы. За гэты яшчэ невялічкі стаж у літаратуры Канстанцін знайшоў сваю аўдыторыю ў дзіцячым часопісе “Вясёлка”, у зборніку “Ад лідскіх муроў”, у “Лідскай газеце”, у рэгіянальным конкурсе “Дарослыя – дзецям”, які праводзіцца ў Лідскай раённай бібліятэцы імя Янкі Купалы, а таксама на розных конкурсах, фестывалях, сустрэчах.

Канстанцін Іосіфавіч плануе выдаць зборнік, які хоча таксама каб быў прыгожа аформлены выявамі на дзіцячую тэматыку, а, магчыма, створанымі самімі дзецьмі.

Пажадаем творцу плёну, поспехаў і не выпускаць пяро з рук!

Алесь Хітрун.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
У роднай школе
літаратура

У роднай школе

17 мая 2026, 09:4617
«Менск — гэта эўрапейскі Нью-Ёрк». Дзяўчына з Босьніі расказала, чаму вывучыла беларускую мову.
Грамадства

«Менск — гэта эўрапейскі Нью-Ёрк». Дзяўчына з Босьніі расказала, чаму вывучыла беларускую мову.

10 снежня 2018, 08:5416
Дом, які ацалеў дзякуючы Багдановічу. Новае падарожжа Зьмітра Бартосіка — у расейскі Яраслаўль
Грамадства

Дом, які ацалеў дзякуючы Багдановічу. Новае падарожжа Зьмітра Бартосіка — у расейскі Яраслаўль

10 снежня 2018, 09:0315
„Белавія” адкрыла рэгулярныя рэйсы ў Мюнхен
Грамадства

„Белавія” адкрыла рэгулярныя рэйсы ў Мюнхен

17 ліпеня 2019, 22:3414
Далучайцеся да нас