Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Даследаваў мову нашых продкаў

Даследаваў мову нашых продкаў

7 жніўня 2024, 09:52 Мова 128
Даследаваў мову нашых продкаў

5 жніўня споўнілася 100 гадоў з дня нараджэння беларускага мовазнаўца, члена-карэспандэнта Нацыяна-льнай Акадэміі Навук, доктара філалагічных навук, прафесара Аркадзя Жураўскага (1924-2009).

Аркадзь Жураўскі нарадзіўся ў сялянскай сям’і ў Талачынскім раёне. Скончыў Янаўскую пачатковую школу, вучыўся ў Няклюдаўскай няпоўнай сярэдняй школе, у – Талачынскай сярэдняй школе № 1.

У гады Другой сусветнай вайны Аркадзь Жураўскі разам з чатырма братамі Іванам, Васілём, Мікалаем, Казімірам удзельнічаў у партызанскім руху ў атрадзе брыгады Мікалая Гудкова, прымаў удзел ва ўсіх важнейшых баявых аперацыях. Падзеі вайны Аркадзь Жураўскі апісаў у кнізе “За родныя хаты” (1974).

У верасні 1945 года Аркадзь Жураўскі паступіў на філалагічны факультэт БДУ, які скончыў у 1950 годзе і паводле рэка-мендацыі вучонага савета быў залічаны ў аспірантуру Інстытута мовы, літаратуры і мастацтва Акадэміі Навук Беларусі. У 1953 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю, прысвечаную гісторыі форм загаднага ладу ў беларускай мове. Доктарская дысертацыя на тэму “Гісторыя беларускай літаратурнай мовы” была абаронена ў 1968 годзе.

З 1953 года Аркадзь Жураўскі працаваў у Інстытуце мовазнаўства імя Якуба Коласа АН БССР, займаў пасаду вучонага сакратара Інстытута мовазнаўства, загадчыка сектара тэрміналогіі, старшага навуковага супрацоўніка, а затым у 1960-1992 гадах і загадчыка сектара (аддзела) гісторыі беларускай мовы, адначасова з 1974 года – намеснік дырэктара, у 1983-1988 гадах – дырэктар інстытута, потым – дарадца пры дырэкцыі інстытута, галоўны навуковы супрацоўнік аддзела гісторыі беларускай мовы. У 1985-1990 гадах – старшыня Беларускага камітэта славістаў.

Аркадзь Жураўскі даследаваў гісторыю беларускай мовы і беларускага мовазнаўства. Першым у славянскім мовазнаўстве даказаў існаванне беларускага варыянту царкоўнаславянскай мовы ў старабеларускі перыяд, прааналізаваў мову дзеячаў беларускай культуры мінулага (Францішка Скарыны, Сымона Буднага, Васіля Цяпінскага і іншых). Вывучаў пытанні нармалізацыі сучаснай беларускай літаратурнай мовы. Аўтар болей за 300 навуковых прац, у тым ліку 15 манаграфій і слоўнікаў.

У суаўтарстве і асобна напісаў і выдаў кнігі “Гісторыя беларускай літаратурнай мовы”, “Руска-беларускі слоўнік грамадска-палітычнай тэрміналогіі”, “Гістарычная лексікалогія беларускай мовы”, “Гістарычная марфалогія беларускай мовы”, “Мова выданняў Францыска Скарыны” і іншыя.

Аркадзь Жураўскі быў узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны II ступені, медалём Францыска Скарыны, а таксама ўганараваны ганаровым званнем “Заслужаны дзеяч навукі Беларусі”. За цыкл прац “Скарына і беларуская культура” разам з аўтарскім калектывам атрымаў Дзяржаўную прэмію Беларусі.

Паводле СМІ.

 

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Станіслаў Суднік. БЕЛАРУСКАЯ  МЕТАЛІНГВІСТЫКА
Мова

Станіслаў Суднік. БЕЛАРУСКАЯ МЕТАЛІНГВІСТЫКА

15 лістапада 2025, 12:4219
Вечар беларускай культуры ў Вялікім
Грамадства

Вечар беларускай культуры ў Вялікім

6 лістапада 2018, 10:3719
Як беларусы ў 1928 годзе гей-шлюбам палохалі
Культура

Як беларусы ў 1928 годзе гей-шлюбам палохалі

18 снежня 2018, 14:2818
Беларускія і польскія гісторыкі абмяркоўваюць складаныя пытанні
Грамадства

Беларускія і польскія гісторыкі абмяркоўваюць складаныя пытанні

4 снежня 2018, 16:0918
Далучайцеся да нас