Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Квэст-гульня “Ваколіцы мілыя роднага краю”

Квэст-гульня “Ваколіцы мілыя роднага краю”

31 ліпеня 2024, 06:03 Гісторыя і краязнаўства 87
Квэст-гульня “Ваколіцы мілыя роднага краю”

Бібліятэкар філіяла “Дзітвянская сельская бібліятэка” правяла квэст-гульню для юных чытачоў “Ваколіцы мілыя роднага краю”. Дзеці актыўна ўдзельнічалі ў гульні, бо колькі ўсяго цікавага можна пазнаць, адправіўшыся ў краязнаўчае вандраванне. Удзельнікі гульні адправіліся ў вандраванне па пяці станцыях: “Мы памятаем, мы ганарымся!” (бібліятэка), “Краязнаўчая” (вуліцы агр. Дзітва), “Прырода роднага краю” (сквер), “Святло веры” (будынак касцёла), “Досугавая” (пляцоўка каля Дома культуры).

На кожнай з гэтых станцый дзяцей чакала шмат цікавых заданняў, а таксама цікавых фактаў з гісторыі аграмястэчка Дзітва. Удзельнікі паспяхова прайшлі ўсе станцыі, сабраўшы з пазлаў ключавы малюначак (Памятны знак – “Дзітва-1970 г.”). Краязнаўчае вандраванне прайшло цікава і пазнавальна, а самае галоўнае, што дзеці адкрылі для сябе шмат новага і цікавага пра сваю родную зямлю.

ТК “Культура Лідчыны”.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Станіслаў Суднік.  ЯЦВЯЖСКІЯ  ЗАМАЛЁЎКІ
Гісторыя і краязнаўства

Станіслаў Суднік. ЯЦВЯЖСКІЯ ЗАМАЛЁЎКІ

3 верасня 2026, 06:0924
Шыльда памяці расстралянага ксендза
Грамадства

Шыльда памяці расстралянага ксендза

3 верасня 2026, 08:0617
Паказ мод Miami Swim Week 2019 Art Hearts Art Yaers Fashion TV
Культура

Паказ мод Miami Swim Week 2019 Art Hearts Art Yaers Fashion TV

14 жніўня 2019, 15:2916
Станіслаў Суднік. БЕЛАРУСКАЯ  МЕТАЛІНГВІСТЫКА
Мова

Станіслаў Суднік. БЕЛАРУСКАЯ МЕТАЛІНГВІСТЫКА

17 ліпеня 2026, 06:5715
Далучайцеся да нас