Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
У лідскім “Суквецці” новы кіраўнік

У лідскім “Суквецці” новы кіраўнік

18 ліпеня 2024, 07:53 літаратура 22
У лідскім “Суквецці” новы кіраўнік

8 ліпеня адбылося чарговае пасяджэнне літаб’яднання “Суквецце” пры рэдакцыі “Лідскай газеты”. Прайшло яно ў будынку рэдакцыі. Літаратараў сабраў дырэктар – галоўны рэдактар дзяржаўнай установы “Рэдакцыя “ЛідаМедыяКампанія” Івуць Павел Іванавіч. Былі адзначаны некаторыя пытанні на далейшае развіццё літаратурнай суполкі. Цяпер, акрамя таго, што літаратары друкаваліся на старонках раённага выдання, ім будзе магчымасць выйсці на шырокую прастору – на радыё і тэлебачанне. А прыхільнікі прыгожага пісьменства змогуць не толькі прачытаць, але і паслухаць, і пабачыць сваіх майстроў мастацкага слова.

Трэба зазначыць, што пасля Аляксандра Іосіфавіча Мацулевіча, які кіраваў аб’яднаннем і якога не стала ў снежні 2023 года, літаратурная суполка заставалася без кіраўніка. Цяпер кіраваць літаратарамі будзе Уладзімір Ігаравіч Глінін – інжынер відэамантажу ў Лідскім тэлерадыёаб’ яднанні, чалавек з паэтычнай душой. У свой час ён наведваўся на літаратурныя сустрэчы, аб ім пісалі ў “Лідскай газеце” і друкавалі вершы. Гэтую кандыдатуру прадставіў дырэктар – галоўны рэдактар дзяржаўнай установы “Рэдакцыя “ЛідаМедыяКампанія” Івуць Павел Іванавіч.

Праз месяц адбудзецца першае рабочае паседжанне. Месячны тэрмін дасць магчымасць літаратарам абдумаць пытанні, тэмы і ідэі, каб з новымі сіламі сабрацца зноў у жніўні і працягнуць дзейнасць літаратурнага жыцця ў горадзе Лідзе.

Наш кар.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
У дзіцячым садку № 34 г. Ліды
Мова

У дзіцячым садку № 34 г. Ліды

1 красавіка 2026, 18:5918
З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!
Грамадства

З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!

18 красавіка 2025, 15:0017
Археолагі пра старажытны човен: Мы не чакалі, што гэта будзе такая вялікая знаходка!
Грамадства

Археолагі пра старажытны човен: Мы не чакалі, што гэта будзе такая вялікая знаходка!

9 лістапада 2018, 09:2817
Беларускіх Праведнікаў народаў свету ўвекавечаць помнікам
Грамадства

Беларускіх Праведнікаў народаў свету ўвекавечаць помнікам

21 лістапада 2018, 14:1517
Далучайцеся да нас