Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Вучні 11-й лідскай школы аб захаванні гістарычнай памяці

Вучні 11-й лідскай школы аб захаванні гістарычнай памяці

17 мая 2022, 20:42 Грамадства 33
Вучні 11-й лідскай школы аб захаванні гістарычнай памяці

Урок памяці “Нам гэты свет запаведана берагчы” сабраў у музеі “На скрыжаваннях дарог” 11-й лідскай школы навучэнцаў 8-9 класаў і быў прысвечаны захаванню гістарычнай памяці аб падзеях Вялікай Айчыннай вайны.

Госцем мерапрыемства стала навуковы супрацоўнік Лідскага гістарычна – мастацкага музея, аўтар кнігі “Памяць – галоўны сведка” Анастасія Аляксандраўна Каладзяжная. Школьнікі з першых вуснаў даведаліся пра тое, як вялася праца над кнігай, пазнаёміліся з лёсамі людзей, чые гісторыі сталі асновай гэтага выдання. У ходзе дыялогу навучэнцы змаглі задаць пытанні госці і атрымаць кампетэнтныя адказы.

Але аб усім па парадку. Як расказала школьнікам Анастасія Аляксандраўна, тэма Вялікай Айчыннай вайны была блізкая ёй з дзяцінства. Бацькі яе ўдзельнічалі ў партызанскім руху на тэрыторыі Драгічынскага раёна Берасцейскай вобласці, тата прайшоў франтавымі дарогамі. Бацькі шмат распавядалі дачцэ аб вайне. Пазней, ужо будучы навуковым супрацоўнікам Лідскага гістарычна-мастацкага музея, Анастасія Аляксандраўна пачала вывучаць старонкі гісторыі Лідчыны, звязаныя з Вялікай Айчыннай вайной. А напярэдадні 70-годдзя Перамогі на базе літаратурнага аддзела музея пачала працаваць гістарычная гасцёўня “Памяць за сабою пакліч”. Куратарам названага праекту стала Анастасія Каладзяжная.

Кожную нядзелю ў домік Таў-лая прыходзілі пажылыя лідзяне, чыё дзяцінства супала з вайной. Дзеці вайны ўспаміналі абпаленае вайной дзяцінства, дзяліліся ўспамінамі, спя-валі ваенныя песні. Менавіта з гэтых сустрэч у рамках гістарычнай гасцёўні і нарадзілася ідэя стварэння кнігі “Памяць – галоўная сведка”.

Успаміны ўдзельнікаў праекта Анастасія Аляксандраўна запісвала ўласна сама, прапускаючы праз сябе ўсе людскія лёсы. Не кожны хацеў успамінаць ваеннае дзяцінства, але да кожнага рэспандэнта яна знаходзіла падыход, далікатна закранала тэму, што ляжала каменем у пажылога чалавека на сэрцы.

Сёння для лідзян кніга Анастасіі Каладзяжнай унікальная, улічваючы той факт, што тэма дзяцей вайны музеем раней не закраналася – больш увагі ў надавалася франтавікам, партызанам і падпольшчыкам.

У кнізе “Памяць – галоўная сведка” сабраныя ўспаміны каля 80 відавочцаў тых далёкіх падзей. Галоўным чынам гэта ўспаміны дзяцей вайны – тых, хто жыў з бацькамі на акупаванай тэрыторыі, тых, хто быў малалетнім вязнем канцлагера, тых, чыя сям’я была вывезеная на прымусовыя працы, тых, чые бацькі былі партызанамі ці вайскоўцамі, тых, хто дзіцем жыў у блакадным Ленінградзе або ў глыбокім тыле.

Школьнікі, затаіўшы дыханне, слухалі госцю, пранікаліся пачуццём суперажывання да лёсу кожнага чалавека, аб якіх ім расказвала Анастасія Аляксандраўна.

Аўтар кнігі ўспамінаў “Памяць – галоўая сведка” парэкамендавала ўдзельнікам урока памяці таксама далучыцца да таго, каб запісаць успаміны сваіх родных і блізкіх аб тым далёкім ад нас часе. Запісаць, каб памятаць і захаваць мір, які нам запаведана зберагчы.

Наталля АНАШКЕВІЧ,

класны кіраўнік 9 Б класа

сярэдняй школы № 11

г. Ліды.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
З новым годам!
Грамадства

З новым годам!

1 студзеня 2020, 08:0521
Са святам, дарагія беларусачкі, з 8 сакавіка
Грамадства

Са святам, дарагія беларусачкі, з 8 сакавіка

7 сакавіка 2023, 15:0021
15 верасня — падарожжа на Мёршчыну, у край журавоў і журавін
Грамадства

15 верасня — падарожжа на Мёршчыну, у край журавоў і журавін

6 верасня 2019, 09:4020
Прайшлі лекцыі "Гістарычнай школы" з Алегам Трусавым
Навіны

Прайшлі лекцыі "Гістарычнай школы" з Алегам Трусавым

20 верасня 2018, 09:0920
Далучайцеся да нас