Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Каля сцен Лідскага замка прайшло раённае свята “Каля замка на Купалу”

Каля сцен Лідскага замка прайшло раённае свята “Каля замка на Купалу”

18 ліпеня 2024, 08:20 Культура 23
Каля сцен Лідскага замка прайшло раённае свята “Каля замка на Купалу”

У самы разгар лета мы адзначаем Купалле. Гэта адно з найстаражытнейшых і народных свят, прысвечаных прыродзе і летняму сонцастаянню. Штогод таямнічае свята, разгортваецца каля сцен старажытнага Лідскага замка.

Пачалося свята з фальклорнай праграмы “Купалейка”, якую выконвалі артысты Лідчыны.

Для святкавання Купалля быў падрыхтаваны майстар-клас па вырабе купальскіх вянкоў, дзе ўсе ахвотнікі маглі набыць сабе атрыбут свята. А таксама для незамужніх прыгажунь раскрылі таямніцы дзявоцкіх варожбаў на вянках і зеляніне.

Праграма была яркая і насычаная: народныя гульні-забавы, незвычайнае тэатралізаванае прадстаўленне, пеннае шоў “Русальная вечарына”. На пляцоўцы працавала шмат лакацый як для дарослых, так і для дзяцей. Натхніцца можна было не толькі відовішчамі і гульнямі, але і паспрабаваць смачнай ежы, слодычаў, якія ў вялікім асартыменце прадставілі гандлёвыя аб’екты.

Працягнуўся вечар канцэртам аматарскіх калектываў і салістаў Лідчыны і мірным полымем купальскага кастра.

lidanews.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Роднае слова: прастора прафесійнага развіцця
Мова

Роднае слова: прастора прафесійнага развіцця

9 кастрычніка 2025, 19:5447
ПАЙШОЎ З ЖЫЦЦЯ  ЮРЫ НАГОРНЫ
ТБМ

ПАЙШОЎ З ЖЫЦЦЯ ЮРЫ НАГОРНЫ

31 ліпеня 2020, 19:5417
Біскуп Аляксандр Кашкевіч:  Няма такіх песняў жальбы,  пасля якіх не спявалася б алілуя
Грамадства

Біскуп Аляксандр Кашкевіч: Няма такіх песняў жальбы, пасля якіх не спявалася б алілуя

21 красавіка 2020, 08:2716
Паэту Васілю Жуковічу – 85
літаратура

Паэту Васілю Жуковічу – 85

27 верасня 2024, 20:2616
Далучайцеся да нас