Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Гарадзенскі тэалагічны каледж імя святога Казіміра вядзе набор навучэнцаў на 2024-2025 навучальны год

Гарадзенскі тэалагічны каледж імя святога Казіміра вядзе набор навучэнцаў на 2024-2025 навучальны год

4 ліпеня 2024, 20:18 Навука 15
Гарадзенскі тэалагічны каледж імя святога Казіміра вядзе набор навучэнцаў на 2024-2025 навучальны год

У Гародні распачаўся набор навучэнцаў у Тэалагічны каледж імя святога Казіміра на новы, 2024/2025 навучальны год.

 

Інфармацыя для абітурыентаў

Сярод галоўных мэтаў тэалагічнага каледжа:

– умацаванне веры;

– паглыбленне рэлігійных ведаў;

– падрыхтоўка спецыялістаў для рэлігійнай дзейнасці.

Навучэнцы каледжа маюць магчымасць атрымаць веды па тэалогіі (дагматычнай, маральнай, духоўнасці, пастаральнай), Святым Пісанні, гісторыі Касцёла, літургіцы, кананічным праве, патралогіі, сямейнай этыцы, сацыяльным вучэнні Касцёла, філасофскіх навуках (гісторыі філасофіі, тэадыцэі), хімічных залежнасцях (праблеме алкагалізму і г.д.), псіхалогіі, педагогіцы, катэхетыцы і іншых дысцыплінах згодна з нормамі і вучэннем Каталіцкага Касцёла.

Навучанне ў каледжы бясплатнае, працягваецца тры гады (з верасня па чэрвень).

Форма навучання – завочная.

Заняткі праводзяцца ў 1-ю і 3-ю суботу і нядзелю месяца.

Пасля заканчэння каледжа выпускнікі атрымліваюць адпаведны дыплом.

 

Дакументы для паступлення:

– заява (напісаная ўласнаручна, запаўняецца пры падачы дакументаў);

– аўтабіяграфія (напісаная ўласнаручна);

– рэкамендацыйны лiст ад пробашча парафii;

– копiі пасведчанняў аб сакрамэнтах хросту і канфірмацыі;

– копiя атэстата аб агульнай сярэдняй адукацыі або iншыя дакументы аб адукацыi;

– ксеракопiя пашпарта (с. 31-33);

– 4 фотаздымкi (3х4);

– медыцынская даведка (выпіска з амбулаторнай карты);

– анкета (запаўняецца пры падачы дакументаў).

 

Уступныя іспыты:

– тэст на агульнае веданне Катэхізіса;

– кваліфікацыйная размова.

Кваліфікацыйная размова і тэст на агульнае веданне Катэхізіса адбудзецца 27 жніўня а 11-й гадзіне.

Дакументы прымаюцца пасля папярэдняга запісу з 18 чэрвеня да 23 жніўня у Гарадзенскай дыяцэзіяльнай Курыі па адрасе: г. Гародня, вул. К. Маркса, 4.

Дакументы падаюцца асабіста.

Папярэдні запіс і падрабязная інфармацыя па тэл.:

+375 (29) 887 71 05

або па электроннай пошце на адрас:

kaledz.tealagiczny@gmail.com

Дырэкцыя Гарадзенскага тэалагічнага каледжа імя святога Казіміра.

Фота: з архіву Гарадзенскага тэалагічнага каледжа.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
ПЕЧКАМ-ЛАВАЧКАМ – 20
Культура

ПЕЧКАМ-ЛАВАЧКАМ – 20

6 снежня 2024, 07:3619
ДРЭВА ЖЫЦЦЯ
Культура

ДРЭВА ЖЫЦЦЯ

29 сакавіка 2025, 08:0718
Падлетак з Салігорску запосціў «Укантакце» уласны верш пра бчб-сцяг. Настаўніца загадала яго выдаліць і збірае камісію
Грамадства

Падлетак з Салігорску запосціў «Укантакце» уласны верш пра бчб-сцяг. Настаўніца загадала яго выдаліць і збірае камісію

28 сакавіка 2019, 17:0618
Час прывёў на Парнас
літаратура

Час прывёў на Парнас

21 лютага 2025, 09:0417
Далучайцеся да нас