Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
У Валожыне з’явіліся муралы ў гонар Дуніна-Марцінкевіча і Рушчыца

У Валожыне з’явіліся муралы ў гонар Дуніна-Марцінкевіча і Рушчыца

26 чэрвеня 2024, 17:52 Культура 40
У Валожыне з’явіліся муралы ў гонар Дуніна-Марцінкевіча і Рушчыца

На будынку раённай бібліятэкі ў Валожыне з’явіўся мурал у гонар беларускага пісьменніка і драматурга, класіка беларускай літаратуры Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча. Аўтар карціны – ураджэнец райцэнтра Уладзімір Сайко, які займаецца прафесійным манументальным роспісам сцен. Мурал прысвечаны твору класіка “Сялянка”, піша Katolik.life.

 Акрамя таго, у Валожыне з’явіўся мурал у гонар беларускага мастака Фердынанда Рушчыца, прысвечаны яго карціне “Ля касцёла”. Гэта яшчэ адна работа Уладзіміра Сайко.

– Мурал вялікаму беларускаму класіку і песняру Вінцэнту Дуніну-Марцінкевічу – у маім родным горадзе. Каб усе бачылі і ведалі, колькі ён зрабіў для беларускай нацыі. Гэта вельмі важна, і я рады, што далучаюся да такіх рэчаў. Яны для мяне родныя, блізкія. Беларуская культура – гэта наша культура. Гэта культура, з якой мы нарадзіліся, і я ў тым ліку. І я рады, што ствараю ў гэтым кірунку свае манументальныя роспісы, – гаворыць мастак у прома-роліку.

Паводле СМІ.

 

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Вольны час па хэштэгу  #КАНІКУЛЫЎБІБЛІЯТЭЦЫ
Культура

Вольны час па хэштэгу #КАНІКУЛЫЎБІБЛІЯТЭЦЫ

23 лістапада 2021, 21:0617
Біскуп Аляксандр Кашкевіч:  Няма такіх песняў жальбы,  пасля якіх не спявалася б алілуя
Грамадства

Біскуп Аляксандр Кашкевіч: Няма такіх песняў жальбы, пасля якіх не спявалася б алілуя

21 красавіка 2020, 08:2716
Паэту Васілю Жуковічу – 85
літаратура

Паэту Васілю Жуковічу – 85

27 верасня 2024, 20:2615
Сёння нарадзіўся Рыгор Барадулін
Выданні

Сёння нарадзіўся Рыгор Барадулін

24 лютага 2020, 15:5615
Далучайцеся да нас