Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Менскі тэалагічны каледж iмя святога Яна Хрысціцеля аб’яўляе набор навучэнцаў на 2024-2025 навучальны год

Менскі тэалагічны каледж iмя святога Яна Хрысціцеля аб’яўляе набор навучэнцаў на 2024-2025 навучальны год

26 чэрвеня 2024, 20:31 Навука 28
Менскі тэалагічны каледж iмя святога Яна Хрысціцеля аб’яўляе набор навучэнцаў на 2024-2025 навучальны год

З 20 чэрвеня да 20 жніўня адбываецца рэгістрацыя кандыдатаў для паступлення ў Менскі тэалагічны каледж iмя святога Яна Хрысціцеля на 2024-2025 навучальны год.

Усе неабходныя для паступлення дакументы трэба прывезці на ўступны экзамен, які адбудзецца 24 жніўня а 10-й гадзіне па адрасе: г. Менск, вул. праезд Галадзеда, 15 В.

Тэлефон для даведак: +375 (29) 616 08 72

e-mail: kaledzminsk@gmail.com.

 

Інфармацыя для абітурыентаў:

Мэта каледжа – паглыбленне рэлігійных ведаў, умацаванне веры і падрыхтоўка спецыялістаў для рэлігійнай дзейнасці.

Навучэнцы каледжа маюць магчымасць атрымаць веды па Святым Пісанні, тэалогіі (дагматычнай, маральнай, фундаментальнай), гісторыі Касцёла, кананічным праве, літургіі, патралогіі, рэлігіязнаўстве, сацыяльным вучэнні Касцёла, катэхетыцы і іншых прадметах згодна з прадпісаннямі Рыма-Каталіцкага Касцёла.

Навучанне ў каледжы працягваецца тры гады (з верасня па чэрвень). Форма навучання – завочная. Заняткі праводзяцца ў 2-ю і 4-ю суботу месяца. Прымаюцца асо-бы ад 18 гадоў.

 

Адметнасць навучання:

Група І [тэалогія] прадугледжана для асобаў, якія жадаюць паглыбіць сваю веру і веды, вывучаючы каталіцкую тэалогію і іншыя прадметы згодна з праграмай навучання. Навучэнцы гэтай групы атрымліваюць дыплом аб заканчэнні каледжа без прысваення кваліфікацыі.

Група ІІ [тэалогія + катэхетыка] прадугледжана для асобаў, якія жадаюць пасля заканчэння каледжа служыць у парафіях у якасці катэхета (настаўніка катэхізіса). Навучэнцы гэтай групы, акрамя вывучэння тэалогіі, маюць магчымасць набыць паглыбленыя веды ў галіне практычных метадаў катэхізацыі, якія існуюць у Каталіцкім Касцёле.

Група ІІІ [тэалогія + касцёльны спеў] прадугледжана для асобаў, якія жадаюць пасля заканчэння каледжа служыць у парафіях у якасці кантара (кіраўніка спеваў). Навучэнцы гэтай групы, акрамя вывучэння тэалогіі, маюць магчымасць набыць паглыбленыя веды ў галіне арганізацыі літургічных спеваў.

Група IV [тэалогія + сродкі масавай камунікацыі] прадугледжана для асобаў, якія жадаюць пасля заканчэння каледжа служыць у касцёльных сродках масавай камунікацыі ў якасці супрацоўніка КСМК (супрацоўніка каталіцкіх сродкаў масавай камунікацыі). Навучэнцы гэтай групы, акрамя вывучэння тэалогіі, маюць магчымасць набыць паглыбленыя веды ў галіне сродкаў масавай камунікацыі.

Група V [тэалогія + рэлігійны турызм] прадугледжана для асобаў, якія жадаюць пасля заканчэння каледжа служыць у касцёльных структурах у якасці куратара пілігрымак. Навучэнцы гэтай групы, акрамя вывучэння тэалогіі, маюць магчымасць набыць паглыбленыя веды ў галіне рэлігійнага турызму.

Група VI [тэалогія + сурдапераклад] прадугледжана для асобаў, якія жадаюць пасля заканчэння каледжа служыць у касцёльных структурах у якасці касцёльнага сурдаперакладчыка для служэння людзям з абмежаваннямі слыху (падрыхтоўка да прыняцця сакрамэнтаў, удзелу ў літургіі і жыцці парафіяльнай супольнасці). Студэнты гэтай групы, акрамя вывучэння тэалогіі, маюць магчымасць набыць паглыбленыя практычныя веды ў галіне сурдаперакладу.

Студэнты трэцяга курса, у залежнасці ад выбранай групы навучання, акрамя прадугледжаных праграмай навучання прадметаў, наведваюць лекцыі, якія даюць магчымасць атрымання адпаведнай кваліфікацыі.

 

Этапы паступлення і неабходныя дакументы:

– лічбавая рэгістрацыя кандыдата;

– заява (напісаная ўласнаручна);

– біяграфія (напісаная ўласнаручна);

– рэкамендацыйны лiст ад пробашча парафii;

– копiя пасведчання аб хросце (і канфірмацыі);

– копiя атэстата аб агульнай сярэдняй адукацыі або iншы дакумент аб вышэйшай адукацыi;

– копiя пашпарта (стар. 31-33);

– 2 фотаздымкi (3х4);

– медыцынская даведка.

 

Уступны экзамен:

– экзамен па катэхізісе і агульных ведах пра Каталіцкі Касцёл;

– кваліфікацыйная размова.

Адміністрацыя МТК iмя св. Яна Хрысціцеля / Catholic.by.

Ілюстрацыйнае фота Алены Маціеўскай.

 

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!
Грамадства

З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!

18 красавіка 2025, 15:0020
Беларусы Нью-Ёрку ўшанавалі памяць Слуцкіх герояў
Грамадства

Беларусы Нью-Ёрку ўшанавалі памяць Слуцкіх герояў

5 снежня 2018, 08:4317
Летапісец яўрэйскага мястэчка Шчадрын
Грамадства

Летапісец яўрэйскага мястэчка Шчадрын

5 снежня 2018, 20:4616
Лагойск і Сілічы – найлепшыя ў СНД курорты для зімовага адпачынку
Грамадства

Лагойск і Сілічы – найлепшыя ў СНД курорты для зімовага адпачынку

22 студзеня 2019, 09:4715
Далучайцеся да нас