Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Вядомыя вынікі другога дня ЦЭ, які праходзіў 30 траўня

Вядомыя вынікі другога дня ЦЭ, які праходзіў 30 траўня

21 чэрвеня 2024, 05:50 Навука 37
Вядомыя вынікі другога дня ЦЭ, які праходзіў 30 траўня

У гэты дзень 55,5 тысячы выпускнікоў школ прынялі ўдзел у экзамене па рускай і беларускай мовах, у тым ліку 44 тысячы – па рускай мове, 11,5 тысячы – па беларускай мове. Як і ў першы дзень, удзельнікі цэнтралізаванага экзамену паказалі высокія вынікі, паведамляе Telegram-канал Міністэрства адукацыі.

Максімальна магчымы вынік 100 балаў па дзяржаўных мовах атрымалі 469 вучняў, з іх 292 – па рускай мове, 177 – па беларускай мове. Усе выпускнікі справіліся з экзаменацыйнай работай. Нулявых вынікаў няма. Сярэдні тэставы бал па рускай мове склаў 63,3 бала, па беларускай мове – 61,7 бала. Колькасць выпускнікоў, якія па выніках ЦЭ атрымалі высокія адзнакі, добра карэлюе у працэнтных суадносінах з вынікамі атэстацыі па вучэбных прадметах.

 

Папаўняецца скарбонка стобальных вынікаў і ў Лідскім раёне.

Абсалютныя вынікі (10) на ЦЭ па беларускай мове прадэманстравалі:

Гарошка Анастасія, Бярозаўская СШ № 3;

Малявская Дыяна, Бярозаўская СШ № 3;

Кісялёва Валерыя,  СШ № 8 імя В. Ф. Казакова г. Ліды;

Радзевіч Дар’я, СШ № 14 г. Ліды;

Марцэвіч Аліна, Ёдкаўская СШ.

100 балаў па рускай мове атрымалі:

Дзергаўко Марта, гімназія № 1 г. Ліды;

Дудэк Любоў, гімназія № 1 г. Ліды;

Слуцкі Максім, СШ № 1 г. Ліды;

Федарака Антон, СШ № 1 г. Ліды;

Карэва Руслан, СШ №15 г. Ліды.

У выпускніцы гімназіі Дзергаўко Марты і выпускніка СШ № 15 Карэвы Руслана гэта ўжо другі максімальны вынік на ЦЭ!

Тыя выпускнікі, якія не змаглі прыняць удзел у цэнтралізаваным экзамене ў асноўныя тэрміны, змогуць прайсці яго ў рэзервовыя дні.

У гэтым годзе прадугледжаны рэзервовыя дні правядзення ЦЭ 21 і 23 чэрвеня, якія сумешчаны з рэзервовымі днямі цэнтралізаванага тэставання.

Крыніца: https://www.sb.by.

 

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Дажынкі ў Бераставіцы
Грамадства

Дажынкі ў Бераставіцы

11 кастрычніка 2022, 16:2015
У роднай школе
літаратура

У роднай школе

17 мая 2026, 09:4615
Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос!
Грамадства

Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос!

2 мая 2021, 10:3414
Дом, які ацалеў дзякуючы Багдановічу. Новае падарожжа Зьмітра Бартосіка — у расейскі Яраслаўль
Грамадства

Дом, які ацалеў дзякуючы Багдановічу. Новае падарожжа Зьмітра Бартосіка — у расейскі Яраслаўль

10 снежня 2018, 09:0314
Далучайцеся да нас