Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
“Разам з мастацтвам”

“Разам з мастацтвам”

13 чэрвеня 2024, 05:55 Навіны 34
“Разам з мастацтвам”

Мерапрыемства ў рамках агульнарэспубліканскай акцыі “Разам з мастацтвам” пройдзе 15 чэрвеня ў нашым горадзе!

Маладзёжны тэатр эстрады @teatrestrady пры падтрымцы Міністэрства культуры праводзіць акцыю, прымеркаваную да святкавання 80-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.

Мэта акцыі “Разам з мастацтвам” – расказаць пра ўклад беларускага народа, дзеячаў культуры і мастацтва ў справу барацьбы і вызвалення нашай краіны ад акупантаў, аддаць даніну памяці ўдзельнікам вайны.

Мерапрыемства пройдзе 15 чэрвеня ў 18.00 на Дажыначнай плошчы ў фармаце адкрытага дыялогу. Кожнаму з артыстаў прадставіцца магчымасць не толькі выканаць тэматычныя кампазіцыі, але і падзяліцца патаемнымі гісторыямі аб героях сваёй сям’і, увекавечыць іх подзвіг, памяць аб гэтых светлых людзях, якія, не шкадуючы сябе, служылі Айчыне.

Вызваленне Беларусі – гэта значная старонка ў гісторыі нашай дзяржавы, апафеоз барацьбы беларускага народа супраць гітлераўскіх акупантаў.

Мы памятаем! Мы ганарымся

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Станіслаў Суднік.  ЯЦВЯЖСКІЯ  ЗАМАЛЁЎКІ
Гісторыя і краязнаўства

Станіслаў Суднік. ЯЦВЯЖСКІЯ ЗАМАЛЁЎКІ

21 кастрычніка 2026, 17:5819
Старабеларускі перыяд беларускай мовы
Мова

Старабеларускі перыяд беларускай мовы

4 верасня 2020, 08:3919
Гісторыя Магілёшчыны Магілёў. Замкавая гара, або "Магіла Льва"
Навука

Гісторыя Магілёшчыны Магілёў. Замкавая гара, або "Магіла Льва"

29 чэрвеня 2021, 22:4718
За што рэпрэсавалі мяккі знак?
Грамадства

За што рэпрэсавалі мяккі знак?

1 кастрычніка 2018, 15:2318
Далучайцеся да нас