Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Фестываль нацыянальных культур завяршыў свой святочны марафон на Аўгустоўскім канале

Фестываль нацыянальных культур завяршыў свой святочны марафон на Аўгустоўскім канале

13 чэрвеня 2024, 05:43 Культура 21
Фестываль нацыянальных культур завяршыў свой святочны марафон на Аўгустоўскім канале

Праграма трэцяга дня святочных мерапрыемстваў была вельмі разнастайнай. Акцэнт зроблены на 200-гадовым юбілеі старажытнага гідратэхнічнага збудавання. Да гэтай даты тут адкрыта новая сцэнічная пляцоўка.

Святочныя мерапрыемствы пачаліся з тэатралізаванага шэсця, падчас якога ўдзельнікі пранеслі сцяг Рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур. На новай сцэне адбылося ўрачыстае адкрыццё свята.

 Шлюз Дамброўка, дзе праходзіў трэці дзень XIV Рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур, стаў традыцыйным месцам правядзення абласных і раённых мерапрыемстваў. І хаця ён знаходзіцца за 30 кіламетраў ад Гародні, папулярнасць гэтага месца расце. Адсюль можна здзейсніць невялікае воднае падарожжа на цеплаходзе. Таксама на тэрыторыі шлюза дзейнічае музей гісторыі канала. Апошнім часам тут ладзяцца мерыпрыемствы трэцяга дня фестывалю.

Падчас свята працавала каля дзесяці пляцовак па рознай тэматыцы. Адна з іх прысвечана 80-цігоддзю вызвалення Беларусі. Тут размясціліся музейныя экспазіцыі, пікнік-зона “Франтавы абед” з салдацкай кашай. Наведвальнікаў гасцінна сустракала пляцоўка “Пачастунак”. Кожны мог ацаніць асартымент і смак страў беларускай кухні і нават атрымаць майстар-клас ад кухараў.

 У гонар юбілею канала працавала адпаведная пляцоўка, дзе можна было даведацца аб гісторыі гідратэхніч-нага збудавання. Дарэчы, ён праходзіць па тэрыторыі Польшчы і Беларусі. Беларуская частка канала прайшла татальную рэканструкцыю амаль 20 гадоў таму, пасля чаго канал стаў поўнасцю карабляходным і ўключаны ў папярэдні спіс сусветнай культурнай спадчыны ЮНЭСКА. Аб’ект занесены ў Дзяржаўны спіс гістарычна-культурных каштоўнасцяў Беларусі.

Да юбілею канала прымеркавана і акцыя БРСМ. У ходзе яе ўсе жадаючыя змаглі паўдзельнічаць у вырабе папяровых караблікаў і зрабіць на іх надпісы з пажаданнямі міру і дабра. Затым караблікі былі пушчаны на ваду па канале, які злучае рэкі Нёман і Віслу. У акцыі прынялі ўдзел прадстаўнікі ўлады, грамадскіх арганізацый, байцы студэнцкіх будаўнічых атрадаў. Дарэчы, падчас свята была прэзентавана дзейнасць беларускіх будатрадаў, якія ўрачыста пачалі свой чарговы працоўны сезон. Трэба сказаць, што Аўгустоўскі канал сімвалічнае месца для байцоў студатрадаў. Менавіта рэканструкцыя данага аб’екта стала першай усебеларускай маладзёжнай будоўляй у гісторыі сувярэннай Беларусі. Тут у 2005 годзе працавала каля 400 чалавек. Сёлета на прадпрыемствах і ўстановах рэгіёна працоўны сяместр продоўжаць больш за 7 тысяч гарадзенскіх студэнтаў і навучэнцаў.

 Але сёння ўсе яны ўдзельнікі святочных і відовішчных фестывальных мерапрыемстваў. А гэта і фестываль фарбаў, і пенная вечарына, і шоў барабаншчыкаў, і фаер-шоў.

Маргарыта УШКЕВІЧ

фота з адкрытых крыніц. “Звязда”.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Роднае слова: прастора прафесійнага развіцця
Мова

Роднае слова: прастора прафесійнага развіцця

9 кастрычніка 2025, 19:5430
Гісторыя Магілёўшчыны. Выдатны археолаг Васіль Тарасенка
Навука

Гісторыя Магілёўшчыны. Выдатны археолаг Васіль Тарасенка

1 снежня 2020, 20:0018
Паэту Васілю Жуковічу – 85
літаратура

Паэту Васілю Жуковічу – 85

27 верасня 2024, 20:2618
100 гадоў з дня нараджэння мастака Леаніда Шчамялёва
Культура

100 гадоў з дня нараджэння мастака Леаніда Шчамялёва

17 лютага 2023, 15:4916
Далучайцеся да нас