Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Майстры псіхалагічнага партрэта адлюстроўваўвалі нацыянальны каларыт

Майстры псіхалагічнага партрэта адлюстроўваўвалі нацыянальны каларыт

12 чэрвеня 2024, 19:44 Культура 14
Майстры псіхалагічнага партрэта адлюстроўваўвалі нацыянальны каларыт

У Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі адкрылася выстава твораў да юбілеяў вядомых жывапіс-цаў і педагогаў – да 170-годдзя Юдаля Пэна  (1854-1937) і 155-годдзя Якава Кругера (1869-1940), і іх вядомых вучняў. Сёлета Нацыянальны мастацкі музей Беларусі адзначае свае 85-годдзе, і ў ім запланавана шмат цікавых выстаў.

На ўрачыстасці выступілі мастацтвазнавец, доктар гістарычных навук, прафесар А.І. Лакотка і куратар выставы – Святлана Васільеўна Кот, а таксама мастацтвазнаўцы з Віцебска і Менска.

Юдаль Моўшавіч Пэн – вядомы жывапісец і педагог, дзеяч “габрэйскага адраджэння” ў мастацтве ХХ стагоддзя, вядомы як настаўнік многіх віцебскіх мастакоў, у тым ліку – Марка Шагала. Ён заснаваў у Віцебску ў 1898 годзе прыватную Школу малявання і жывапісу, якая праіснавала да 1919 года. 

Школа малявання была ператворана Маркам Шагалам у 1919 годдзе ў Віцебскае народнае мастацкае вучылішча, якое праіснавала з 1919 па 1941 год. Вучнямі Ю. Пэна былі: Восіп Цадкін, Лазар Лісіцкі, Саламон Юдовін, Заір Азгур, Сямён Школьнікаў і іншыя. Сярод вучняў Я. Кругера вядомыя Хаім Суцін і Міхаіл Кіконін.

 Вучні Юдаля Пэна і Якава Кругера ( Хаім Суцін і іншыя) былі ўдзельнікамі Парыжскай мастацкай школы, якая стваралася ў 1900-1920 гады ў Парыжы як садружнасць творцаў. Віцебскі мастацкі светапогляд, засвоены імі, і прыёмы малявання паўплывалі на мастацкі рух у Еўропе.

Асаблівае ўражанне засталося ў гасцей ад наведвання выставы твораў Юдаля Пэна і Якава Кругера і іх вучняў у Нацыянальным мастацкім музеі. Яны адзначаны высокім жывапісным майстэрствам. Творы майстроў пранізаныя глыбокай чалавечнасцю, душэўнасцю, любоўю да габрэйскага і беларускага народа, да свайго асяродка, да людзей бедных, занятых штодзеннай працай. Працы іх, як і карціны Марка Шагала, перадаюць асаблівы дух Віцебска – шчодры на творчасць, дабрыню, любоў, талерантнасць, жыццё ва ўзаемапаразуменні. Юдаль Пэн быў майстрам псіхалагічнага партрэта, ён пісаў партрэты жанчын, дзяцей, старых, равінаў, краўцоў.

Музейшчыкі выратавалі многія жывапісныя працы ў 1941 годзе, 10 прац Я. Кругера былі вывезены ў Саратаў на выставу, потым былі вернуты ў Віцебск.

На жаль, працы гэтых майстроў былі недаацэнены ў савецкі час, шмат іх захоўваецца ў Віцебску, прыемна, што зараз яны часцей дэманструюцца ў Нацыянальным мастацкім музеі, некалькі гадоў таму былі прадстаўлены на выставе анталогіі беларускага партрэта ў Менску.

Юдаль Моўшавіч Пэн быў пахаваны ў Віцебску на Стара-Сямёнаўскіх могілках.

Якаў Маркавіч Кругер пахаваны ў Менску на Вайсковых могілках.

Эла Дзвінская,

фота аўтара.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!
Грамадства

З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!

18 красавіка 2025, 15:0022
У дзіцячым садку № 34 г. Ліды
Мова

У дзіцячым садку № 34 г. Ліды

1 красавіка 2026, 18:5920
Са святам, дарагія беларусачкі, з 8 сакавіка
Грамадства

Са святам, дарагія беларусачкі, з 8 сакавіка

7 сакавіка 2023, 15:0017
Тэксты для ХV Агульнанацыянальнай дыктоўкі. Анатоль Іверс.  ЁН АДКРЫЎ МНЕ БЕЛАРУСЬ
Мова

Тэксты для ХV Агульнанацыянальнай дыктоўкі. Анатоль Іверс. ЁН АДКРЫЎ МНЕ БЕЛАРУСЬ

9 лютага 2022, 22:2217
Далучайцеся да нас