Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Аўтару славутай песні “Бывайце здаровы…” – 120 гадоў

Аўтару славутай песні “Бывайце здаровы…” – 120 гадоў

29 мая 2024, 21:47 літаратура 27
Аўтару славутай песні “Бывайце здаровы…” – 120 гадоў

24 траўня спаўняецца 120 гадоў з дня нараджэння знакамітага паэта-песенніка, аўтара запамінальных радкоў, якія ведае кожны беларус, песні “Бывайце здаровы, жывіце багата”, Адама Русака (1904-1987).

 Адам Русак нарадзіўся ў далёкім 1904 годзе ў сялянскай сям’і ў вёсцы Пясочная, якая знаходзіцца ў Капыльскім раёне. З дзяцінства ён захапляўся музыкай, і нават у арміі служыў музыкантам. Пасля спрабаваў вучыцца ў Менскім будаўнічым тэхнікуме, але неўзабаве кінуў яго дзеля сапраўднага прызвання. Скончыў у 1930 годзе Беларускі музычны тэхнікум па класе “скрыпка”, а наступныя чатыры гады вучыўся ў Ленінградскай кансерваторыі іграць на валторне.

Да Другой сусветнай вайны Адам Русак працаваў у Ленінградскім Малым оперным тэатры, разам з якім быў эвакуяваны ў Арэнбург. А пасля вайны вярнуўся ў Беларусь, дзе працаваў у Беларускай дзяржаўнай філармоніі.

 Паэт Адам Русак і Ісак Любан – аўтары песні “Бывайце здаровы”.

З паэзіяй Адам Русак дэбютаваў яшчэ ў 1927 годзе. Тады часопіс “Чырвоны сейбіт” апублікаваў яго верш “Мая песня”. З таго часу напісаў шмат вершаў, для якіх стваралі музыку Уладзімір Алоўнікаў, Юрый Семяняка, Рыгор Пукст, Ігар Лучанок, Яўген Ціхановіч, Несцер Сакалоўскі і іншыя знакамітыя кампазітары. Песні на словы Адама Русака спяваў гурт “Песняры”, Зміцер Вайцюшкевіч, іншыя многія артысты эстрады.

Адам Русак – аўтар таксама такіх вядомых песень, як “Лясная песня”, “Не шукай ты мяне”, “Не за вочы чорныя”, “Дзе ты, зорка мая” і г.д.

 У Адама Русака выйшлі 13 паэтычных зборнікаў. Дарэчы, два з іх – з вершамі для дзяцей. У 1964 годзе паэт быў уганараваны званнем “Заслужаны дзеяч культуры Беларусі”.

Паводле СМІ.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Вольны час па хэштэгу  #КАНІКУЛЫЎБІБЛІЯТЭЦЫ
Культура

Вольны час па хэштэгу #КАНІКУЛЫЎБІБЛІЯТЭЦЫ

23 лістапада 2021, 21:0618
ХХІV Нацыянальны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне
Культура

ХХІV Нацыянальны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне

19 чэрвеня 2025, 23:4516
Біскуп Аляксандр Кашкевіч:  Няма такіх песняў жальбы,  пасля якіх не спявалася б алілуя
Грамадства

Біскуп Аляксандр Кашкевіч: Няма такіх песняў жальбы, пасля якіх не спявалася б алілуя

21 красавіка 2020, 08:2716
Дзятлаўчане і іх прозвішчы
Навука

Дзятлаўчане і іх прозвішчы

2 чэрвеня 2021, 00:1116
Далучайцеся да нас