Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Навіны Германіі. Галоўны трэнер зборнай Германіі Нагельсман: “Мы паспрабуем выйграць чэмпіёнскі тытул”

Навіны Германіі. Галоўны трэнер зборнай Германіі Нагельсман: “Мы паспрабуем выйграць чэмпіёнскі тытул”

23 мая 2024, 07:15 Спорт, У свеце 20
Навіны Германіі. Галоўны трэнер зборнай Германіі  Нагельсман:  “Мы паспрабуем выйграць чэмпіёнскі тытул”

14 чэрвеня пачынаецца чэмпіянат Еўропы па футболе: у склад нацыянальнай зборнай Германіі па футболе ўвайшлі 27 прафесіяналаў

Галоўны трэнер зборнай Германіі Юльян Нагельсман.© pictureAlliance/dpa

 

Галоўны трэнер зборнай Германіі Юльян Нагельсман уключыў у папярэдні склад каманды на чэмпіянат Еўропы па футболе 27 гульцоў.

ЕЎРА-2024 у Германіі пачнецца 14 чэрвеня ў Мюнхене з матчу адкрыцця паміж гаспадарамі турніру і зборнай Шатландыі. Галоўны трэнер зборнай Германіі распавёў пра мэты каманды:

– Мы паспрабуем выйграць чэмпіёнскі тытул, гэта я вам абяцаю, мы зробім для гэтага ўсё магчымае.

Аднак можа так здарыцца, што каманда Германскага футбольнага звяза выляціць з турніру на стадыі плэй-офф, але і ў гэтым выпадку ён усё адно скажа, што гэта быў добры чэмпіянат Еўропы, прызнаўся Нагельсман. Ключавым момантам у адзнацы з’яўляецца тое, як выступіць каманда.

Касцяк зборнай утвораць капітан Ілкай Гюндаган з “Барселоны”, Тоні Кроос з клуба “Рэал Мадрыд”, Томас Мюлер з мюнхенскай “Баварыі” і адзін з лепшых брамнікаў у гісторыі футболу Мануэль Нойер, капітан мюнхенскай “Баварыі”.

Галоўнымі прэтэндэнтамі на перамогу лічацца Англія і Францыя, але і ў нямецкай зборнай, якая ў апошні час расчароўвала сваіх заўзятараў на буйных турнірах, таксама ёсць шанцы на тытул.

Берлін (dpa).

 

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
ХХІ Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі
Культура

ХХІ Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі

28 чэрвеня 2022, 20:0816
2 красавіка – Вербніца
Грамадства

2 красавіка – Вербніца

29 сакавіка 2023, 07:3215
У Берасці адкрылі памятны знак на былой сінагозе
Грамадства

У Берасці адкрылі памятны знак на былой сінагозе

19 снежня 2018, 10:2314
“Замкавы гасцінец” у Лідзе запрашае музыкаў і паэтаў
Культура

“Замкавы гасцінец” у Лідзе запрашае музыкаў і паэтаў

26 чэрвеня 2025, 20:0714
Далучайцеся да нас