Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Абрад “Тры Каралі” – прызнаная каштоўнасць у скарбонцы Лідчыны

Абрад “Тры Каралі” – прызнаная каштоўнасць у скарбонцы Лідчыны

23 мая 2024, 08:09 Культура 34
Абрад “Тры Каралі” – прызнаная каштоўнасць у скарбонцы Лідчыны

Яшчэ адным аб’ектам нематэрыяльнай культурнай спадчыны Беларусі днямі папоўнілася скарбонка Лідскага краю.

15 траўня на паседжанні Беларускай рэспубліканскай навукова-метадычнай рады па пытаннях гістарычна-культурнай спадчыны пры Міністэрстве культуры Рэспублікі Беларусь нададзены статус гістарычна-культурнай каштоўнасці элементу “Традыцыі свята “Тры Каралі” на Гарадзеншчыне”.

Абарону дадзенага элементу прадставілі спецыялісты Лідскага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці.

Матэрыялы элементу падрыхтаваны па выніках маштабнага этнаграфічнага даследавання Лідскага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці пры дапамозе ДУК “Гарадзенскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці”, кансультатыўная дапамога Каліноўскай А.Т., спецыяліста па пытаннях НКС, і экспертная ацэнка Валодзінай Т.В., доктара філалагічных навук, прафесара, загадчыка аддзела фалькларыстыкі і культуры славянскіх народаў Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі.

Гэты ўнікальны абрад бытаваў у вёсках Ваверскага сельсавета і з’яўляўся адметным праяўленнем каталіцкай каляднай абраднасці. Ён уяўляе сабой абыход двароў з віншаваннямі гаспадароў, спевам калядных песень трыма Каралямі-калядоўшчыкамі. Заходзячы ў хату, яны спявалі велічальныя песні, за што гаспадары частавалі іх салодкім печывам. Кожны гаспадар чакаў прыходу Каралёў як сімвала Божай міласці і дабраславення, дабрабыту, надзеі на перамогу дабра над злом.

Да канца 20 ст. абрад амаль спыніў сваё жывое бытаванне, але захоўваўся ў памяці многіх жыхароў старэйшага ўзросту і ў матэрыялах этнаграфічных даследаванняў. Ён быў адноўлены дзякуючы даследчай працы, якая праводзілася пры актыўным удзеле работнікаў філіяла “Ваверскі Дом культуры” Лідскага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці. Дарэчы, зараз да правядзення абраду актыўна далучаецца моладзь – пераемнікі традыцыі, якія асэнсавана цікавяцца гісторыяй і культурай рэгіёна. А ў якасці калядоўшчыкаў часта можна ўбачыць падлеткаў.

Абрад “Тры Каралі” – гэта ўжо другі культурны здабытак (пасля традыцыйнага белаўзорыстага ткацтва) у скарбонцы нацыянальнай спадчыны Лідскага раёна.

 Вольга Яхантава, lidanews.

 

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Памёр драматург Аляксей Дудараў
Культура

Памёр драматург Аляксей Дудараў

15 сакавіка 2023, 18:2618
З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!
Грамадства

З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!

18 красавіка 2025, 15:0017
ХХІV Нацыянальны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне
Культура

ХХІV Нацыянальны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне

19 чэрвеня 2025, 23:4516
Арцыбіскуп Станеўскі прызначыў новага пробашча ў Менску
Грамадства

Арцыбіскуп Станеўскі прызначыў новага пробашча ў Менску

31 ліпеня 2024, 06:1916
Далучайцеся да нас