Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!

З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!

3 красавіка 2024, 22:21 Грамадства 26
З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!

У нядзелю 31 сакавіка, на світанні, пад радасныя гукі званоў і велікодных спеваў у цэнтры Менска, на вуліцах, прылеглых да катэдральнага касцёла Найсвяцейшага Імя Марыі, прайшла Рэзурэкцыйная працэсія.

Шэсце соцень вернікаў з Найсвяцейшым Сакрамэнтам у велікодную раніцу ўзначаліў Мітрапаліт Менска-Магілёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі. У працэсіі ўзяў удзел таксама Генеральны вікарый Менска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскуп Юрый Касабуцкі.

Іерархі і святары па чарзе неслі Цела Хрыста ў манстранцыі, што з’яўляецца старадаўнім вялікод-ным звычаем у Каталіцкім Касцёле.

Пасля працэсіі ў галоўнай каталіцкай святыні сталіцы адбылася святая Імша, цэлебрацыю якой узначаліў арцыбісуп Станеўскі. Падчас яе да сабраных у архікатэдры вернікаў духоўна далучыліся тысячы тых, хто слухаў яе трансляцыю па радыё або глядзеў яе анлайн у інтэрнэце.

Catholic.by.

Эдуард Акулін

 

ХРЫСТОС  УВАСКРОС!

 

Хрыстос уваскрос, –

як ніводзін з багоў!

Хрыстос уваскрос, –

як зямля напрадвесні!

Хрыстос уваскрос, –

каб вярнуць нам Любоў

і Веру, што й мы,

як і Ён, уваскрэснем!

З пакутаў і слёз,

з укрыжованых кроз:

Хрыстос уваскрос!

Хрыстос уваскрос!

Хрыстос уваскрос!

31 сакавіка 2024 г. 7:30.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
ХХІ Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі
Культура

ХХІ Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі

28 чэрвеня 2022, 20:0816
2 красавіка – Вербніца
Грамадства

2 красавіка – Вербніца

29 сакавіка 2023, 07:3215
“Замкавы гасцінец” у Лідзе запрашае музыкаў і паэтаў
Культура

“Замкавы гасцінец” у Лідзе запрашае музыкаў і паэтаў

26 чэрвеня 2025, 20:0714
У Берасці адкрылі памятны знак на былой сінагозе
Грамадства

У Берасці адкрылі памятны знак на былой сінагозе

19 снежня 2018, 10:2314
Далучайцеся да нас