Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Раённы злёт школьных лясніцтваў

Раённы злёт школьных лясніцтваў

3 красавіка 2024, 22:00 Навука 28
Раённы злёт школьных лясніцтваў

Раённы злёт школьных лясніцтваў-2024 (арганізатары: кіраванне адукацыі Лідскага райвыканкама, Лідскі РЦЭТІК і Лідскі лясгас) прайшоў у батанічным помніку прыроды “Парк Гарні”.

Дырэктар цэнтра экалогіі Цехановіч Ж.Н., намеснік дырэктара ГЛГК Лідскі лясгас Борка Ч.М. пазначылі важнасць ведаў дзяцей пра лес, яго ролю і захаванне. Запрошаныя госці – прадстаўнікі ДУ “Беларускі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт”: дацэнт кафедры лесааховы і драўніназнаўства Ярмаловіч В.А. і намеснік дэкана па навучальнай і навуковай працы лесагаспадарчага факультэта Кавалеўскі С.У – прэзентавалі навучанне ў БДТУ і падкрэслілі важнасць прафесій у вобласці лясной гаспадаркі. Наталля Каламійцава, намеснік начальніка Лідскай гарадской і раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, адзначыла важнасць удзелу кожнага чалавека ў прыродаахоўных мерапрыемствах.

 Веды і ўменні юных лесаводаў былі правераны ў тэарэтычным і практычным турах спаборніцтва. Па выніках двух конкурсаў абсалютным пераможцам стала каманда школьнага лясніцтва Тарноўскай СШ.  Дыпломамі ІI і III ступені адпаведна ўзнагароджаны чальцы школьных лясніцтваў Ваверскай СШ і Ёдкаўскай СШ.

 Віншуем!

ТК “Культура Лідчыны”.

 

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
"ВЕРАСЕНЬ" выйшаў на Замкавы гасцінец
Культура

"ВЕРАСЕНЬ" выйшаў на Замкавы гасцінец

13 чэрвеня 2026, 17:0720
Старабеларускі перыяд беларускай мовы
Мова

Старабеларускі перыяд беларускай мовы

4 верасня 2020, 08:3917
На Паўночных могілках у Менску адкрылі помнік акадэміку Радзіму Гарэцкаму
Грамадства

На Паўночных могілках у Менску адкрылі помнік акадэміку Радзіму Гарэцкаму

18 ліпеня 2026, 21:4716
Мой зямляк кампазітар Антон Валынчык
Гісторыя і краязнаўства

Мой зямляк кампазітар Антон Валынчык

2 жніўня 2026, 10:0716
Далучайцеся да нас