Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
КАСТУСЮ ЦВІРКУ – 90

КАСТУСЮ ЦВІРКУ – 90

3 красавіка 2024, 22:06 літаратура 40
КАСТУСЮ  ЦВІРКУ – 90

Кастусь Цвірка нарадзіўся 28 сакавіка 1934 года ў вёсцы Зялёная Дуброва Старадарожскага раёна Менскай вобласці ў сялянскай сям’і. Скончыў аддзяленне беларускай мовы і літаратуры філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1958). У 1958-1959 гг. выкладаў беларускую мову і літаратуру ў Труханавіцкай сярэдняй школе Капыльскага раёна. Быў літсупрацоўнікам раённай газеты “Рудзенская праўда”, рэдактарам на Беларускім радыё, старшым метадыстам рэспубліканскага Дома народнай творчасці, старшым інспектарам Упраўлення па распаўсюджванні друку Міністэрства сувязі БССР. У 1972 г. скончыў аспірантуру пры Інстытуце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН БССР і з таго часу – навуковы супрацоўнік гэтага інстытута. З 1981 г. – старшы рэдактар выдавецтва “Юнацтва”, з 1984 г. – рэдактар аддзела паэзіі часопіса “Полымя”, з 1996 г. – кіраўнік і галоўны рэдактар выдавецтва “Беларускі кнігазбор”. Кандыдат гістарычных навук. Член СП СССР з 1961 г.

Першы артыкул у рэспубліканскім друку з’явіўся ў 1951 г., першы верш – у 1953 г. Аўтар зборнікаў вершаў “Такія сэрцы ў нас” (1959), “Бягуць раўчукі” (1962), “Чарназём” (1967), “Каласы” (1975), “Сцежка дадому” (1980), “Рэха дарог” (1982), “Хат вячысты дар” (вершы і паэма, 1982), “Зялёная Дуброва” (1987), “Лодка долі тваёй” (1988), а таксама кніжак вершаў і казак для дзяцей “Зайчыкаў хлеб” (1966), “Дарункі лесу” (1969), “Як Алесь згубіўся ў лесе” (1986), “Добрыя суседзі” (1988).

Выйшлі мастацкія нарысы, звязаныя з літаратурнымі мясцінамі Беларусі, – “Дарога ў сто год” (1974), “Той курган векавечны” (1985), а таксама манаграфія “Слова пра Сыракомлю” (1975).

Прыняў удзел у напісанні кнігі “Беларуская фалькларыстыка эпохі феадалізму” (1989) (з. Г. Каханоўскім, Л. Малаш, 1989). Складальнік тома “Вяселле. Абрад” (1978), кнігі ўспамінаў пра З. Бядулю (з Я. Садоўскім, 1988), зборніка твораў Я. Чачота “Наваградскі замак” (1989), зборніка “Філаматы і філарэты” (1998), пераклаў 24 балады з цыклу “Спевы пра даўніх ліцвінаў” Яна Чачота..

Выступае ў друку з артыкуламі па культуры мовы.

 

Мова зямлі маёй! Мова бацькаўшчыны!..

 

Мова зямлі маёй! Мова бацькаўшчыны!

Пачую твой гук на чужой зямлі,

I – бумкае чмель у гародчыку басам,

Трубяць за возерам жураўлі.

У хаце бярвеннай, ля печы – далёкая –

Ходзіць мацерына чапяла,

На плоце певень – жар-птушка – галёкае,

Збудзіўшыся, бзыкае ў шыбе пчала.

Дарма мне казалі, што ў пальмавым краі

Я нават успомніць цябе не змагу,

Што іншая песня – мелодыяй раю –

З душы маёй выцесніць просты твой гук.

Мова мая!

Для мане ты заўсёды –

Сонца вясновага цёплы прамень,

Дзіва ляснога поўныя соты,

Рэчка, што асвяжае ў сухмень.

Кастусь Цвірка.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
ПЕЧКАМ-ЛАВАЧКАМ – 20
Культура

ПЕЧКАМ-ЛАВАЧКАМ – 20

6 снежня 2024, 07:3619
ДРЭВА ЖЫЦЦЯ
Культура

ДРЭВА ЖЫЦЦЯ

29 сакавіка 2025, 08:0718
Падлетак з Салігорску запосціў «Укантакце» уласны верш пра бчб-сцяг. Настаўніца загадала яго выдаліць і збірае камісію
Грамадства

Падлетак з Салігорску запосціў «Укантакце» уласны верш пра бчб-сцяг. Настаўніца загадала яго выдаліць і збірае камісію

28 сакавіка 2019, 17:0618
Час прывёў на Парнас
літаратура

Час прывёў на Парнас

21 лютага 2025, 09:0417
Далучайцеся да нас