Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Кнігі, якія вучаць дабрыні

Кнігі, якія вучаць дабрыні

26 сакавіка 2024, 18:23 літаратура 30
Кнігі, якія вучаць дабрыні

У менскай дзіцячай бібліятэцы № 2 па вул. Кузьмы Чорнага адбылася сустрэча з беларускай дзіцячай пісьменніцай і журналісткай, лаўрэаткай літаратурнай прэміі імя Васіля Віткі Тамарай Бунта.

Тамара Пятроўна Бунта выступіла перад вучнямі 2-га класа 73 менскай школы і пазнаёміла іх са сваёй новай кнігай, якай выйшла ў выдавецтве “Адукацыя і выхаванне” –  “Далонькі з пушынкамі” і з папярэднімі выданнямі.

Т.П. Бунта – аўтар кніг апавяданняў для дзяцей – “Белое облачко”, “Дзяўчынка з Вішнёвага завулка”, “Чароўны кошык”, “Сад з матылькамі”, “Далонькі з пушынкамі”, якія выходзілі ў выдавецтве “Мастацкая літаратура” і ў іншых.

Ілюстрацыі для ўсіх дзіцячых выданняў Тамары Пятроўны з душой і з густам у яркай колеравай гаме робіць мастачка Аксана Аракчэева.

Тамара Пятроўна пазнаёміла вучняў з апошнімі выпускамі часопіса “Вясёлка”, дзе яна вядзе рубрыку “Браты нашы меншыя”.

Дзеці праявілі зацікаўленасць і эрудыцыю, яны адказалі на пытанні віктарыны і атрымалі кнігі ў падарунак.

Іх цікавяць кнігі Мікалая Носава, Віктара Драгунскага, Міхася Пазнякова, яны вывучаюць творы Янкі Купалы, Якуба Kоласа і А.С. Пушкіна.

Тамара Пятроўна распавяла пра рэальныя гісторыі, якія леглі ў аснову новай кнігі. Так, раздзел  з кнігі  “Веня і Міністр” расказвае пра рэальнае здарэнне, якое адбылося ў адной з менскіх школ, дзе вучылася ўнучка Тамары Пятроўны. Жыццёвыя здарэнні, прыгоды становяцца часткай кніг.

Аповесць “Сад з матылькамі” расказвае пра лёс дзяўчынкі Дашы, якая любіць цудоўны сад, поўны дзіў-ных матылькоў. Усе насельнікі саду лічаць, што іх Прынцэса самая шчаслівая на свеце, бо ездзіць на вазку. Але яны не разумеюць, што яна не можа хадзіць. Адзіны казач-ны элемент у аповесці – гэта тое, што Даша разумее мову сваіх садовых сяброў: розных жукоў і матылькоў, якія ўрэшце і дапамогуць ёй, дадуць надзею. Казка дапамагае хлопчыкам і дзяўчынкам быць больш добразычлівымі да людзей з абмежаванымі магчымасцямі, вучыць успрымаць іх як роўных сабе. А яшчэ кніга дапамагае зразумець: кожны непрывабны вусень можа стаць прыгожым матыльком.

Эла Дзвінская,

фота аўтара.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Гарбуз- цудоўны суперфуд
Грамадства

Гарбуз- цудоўны суперфуд

31 кастрычніка 2018, 00:2416
У 1921г. 30 кастрычніка пачаў працаваць БДУ.
Грамадства

У 1921г. 30 кастрычніка пачаў працаваць БДУ.

30 кастрычніка 2018, 13:4816
ДОБРЫЯ КНІГІ - У ДОБРЫЯ РУКІ
ТБМ

ДОБРЫЯ КНІГІ - У ДОБРЫЯ РУКІ

1 чэрвеня 2021, 07:0716
Гісторыя Магілёшчыны Магілёў. Замкавая гара, або "Магіла Льва"
Навука

Гісторыя Магілёшчыны Магілёў. Замкавая гара, або "Магіла Льва"

29 чэрвеня 2021, 22:4715
Далучайцеся да нас