Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Інэса Парфенчык прайшла ў суперфінал другога сезону шоў талентаў “Фактар.ВУ 60+”

Інэса Парфенчык прайшла ў суперфінал другога сезону шоў талентаў “Фактар.ВУ 60+”

20 сакавіка 2024, 08:01 Культура 37
Інэса Парфенчык прайшла ў суперфінал другога сезону шоў талентаў “Фактар.ВУ 60+”

Жыхарка в. Бердаўка Лідскага раёна заваявала сімпатыю чальцоў журы яшчэ падчас тэлекастынгу, а ў паўфінале даказала, што годная выходзіць на вялікую сцэну, за што і атрымала шмат кампліментаў ад чальцоў журы. А ад спевака Аляксандра Саладухі – дзесяць балаў.

Разынкай выступу было і тое, што спадарыня Інэса з Бердаўкі выканала песню на бездакорнай французскай мове, а Саладуха пачуў у голасе спявачкі нават ноткі, характэрныя для Мірэй Мацье.

Інэса Парфенчык – адзін з кіраўнікоў і салістаў народнага сямейнага ансамбля Парфенчыкоў “Мы з вёскі-калыскі”, які прапагандуе беларускую песню. Летась яна стала пераможцай фестывалю песеннага фальклору памяці Земавіта Фядэцкага “Цёплыя вечары, ды халодныя ранкі…”. Цяпер праект “Фактар.ВУ 60+ ” раскрыў у ёй і эстрадную спявачку.

Адзначым: з 12 паўфіналістаў у фінал “Фактар.ВУ 60+” прайшлі восем артыстаў. Іх выступ гледачы ўбачылі на тэлеканале “Беларусь 1” у пятніцу, 15 сакавіка, у 20:45. У фінале былі вызначаны імёны чатырох суперфіналістаў. І Інэса Парфенчык прайшла ў суперфінал. Аляксандр Саладуха зноў паставіў ёй дзесяць балаў.

Наш кар.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Станіслаў Суднік.  ЯЦВЯЖСКІЯ  ЗАМАЛЁЎКІ
Гісторыя і краязнаўства

Станіслаў Суднік. ЯЦВЯЖСКІЯ ЗАМАЛЁЎКІ

3 верасня 2026, 06:0925
Шыльда памяці расстралянага ксендза
Грамадства

Шыльда памяці расстралянага ксендза

3 верасня 2026, 08:0623
Паказ мод Miami Swim Week 2019 Art Hearts Art Yaers Fashion TV
Культура

Паказ мод Miami Swim Week 2019 Art Hearts Art Yaers Fashion TV

14 жніўня 2019, 15:2915
КРЫНІЦА НАРОДНАЙ ТВОРЧАСЦІ ПАНЯМОННЯ
Культура

КРЫНІЦА НАРОДНАЙ ТВОРЧАСЦІ ПАНЯМОННЯ

26 мая 2026, 22:4815
Далучайцеся да нас