Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Беларуска прывезла на тыдзень моды ў Парыжы льняныя вясельныя сукенкі

Беларуска прывезла на тыдзень моды ў Парыжы льняныя вясельныя сукенкі

20 сакавіка 2024, 16:41 У свеце 43
Беларуска прывезла на тыдзень моды ў Парыжы льняныя вясельныя сукенкі

На Парыжскім тыдні моды свае працы прэзентавала беларуская дызайнерка вясельных і вячэрніх убо-раў Наталля Мініна. Калекцыю яна стварыла з ільну.

Адзенне на 98% складаецца з натуральнага матэрыялу і цалкам выканана ўручную. З дэкору – фацінавыя кветкі і іншыя элементы. Унікальнасць калекцыі – у сумяшчэнне прыроды і раскошы.

На парыжскі подыум Наталля запрасіла дзяўчат розных камплекцый і ўзросту. Рост адной з іх – 158 см.

 – Мы вырашылі зняць абутак з мадэляў, такім чынам яшчэ больш падкрэсліць натуральнасць. А на адзін з выхадаў дзяўчат папрасілі ўзяць яблыкі. Такім чынам стварыўся лёгкі і натуральны вобраз прагулкі па садзе. Бо, каб быць прыгожымі, нам не патрэбны ўпрыгожванні, дастаткова знайсці нешта асаблівае ў сваёй душы, – пракаментавала дызайнерка журналістам.

 Самае прыемнае для Наталлі – увага і ацэнка “калег па цэху”. Так, да беларускай дызайнеркі падышоў вядомы мадэльер Наз Маер, экс-памочнік Жана-Поля Гацье. Прызнанаму эксперту калекцыя спадабалася. Яшчэ адно прыемнае дасягненне – фота з паказу калекцыі Наталлі апублікавалі ў італьянскім часопісе Marie Claire.

 Адну з сукенак у яе купілі з паказу.

Некалькі дзён у Наталлі працаваў шоўрум у Парыжы. Там дызайнерка прадставіла сукенкі па ўласнай задумцы.

 – Цікавасць да іх была сапраўды вялікая: да мяне падыходзілі, пыталіся, бралі візітоўкі. Цяпер я маю зносіны з баерамі, праз якіх планую супрацоўнічаць з сусветнымі крамамі і шоурумамі, – агучыла планы дызайнерка.

Паводле СМІ.

Фота: архіў дызайнеркі.

 

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
У дзіцячым садку № 34 г. Ліды
Мова

У дзіцячым садку № 34 г. Ліды

1 красавіка 2026, 18:5918
Са святам, дарагія беларусачкі, з 8 сакавіка
Грамадства

Са святам, дарагія беларусачкі, з 8 сакавіка

7 сакавіка 2023, 15:0018
З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!
Грамадства

З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!

18 красавіка 2025, 15:0017
"Кракаўскія калядныя батлейкі»
Грамадства

"Кракаўскія калядныя батлейкі»

15 лістапада 2018, 00:0415
Далучайцеся да нас