Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
60 гадоў з дня нараджэння Міхала Анемпадыстава

60 гадоў з дня нараджэння Міхала Анемпадыстава

20 сакавіка 2024, 17:01 літаратура 49
60 гадоў з дня нараджэння Міхала Анемпадыстава

16 сакавіка юбілей вядомага беларускага паэта, мастака, публіцыста і перакладчыка Міхала Анемпадыстава. Яму было б 60 гадоў

Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся ў Менску 16 сакавіка 1964 года. Дызайнер, фатограф, графік, паэт, публіцыст. Сябар Беларускага саюзу дызайнераў. Навучаўся ў Менскай мастацкай вучэльні, працаваў у жанрах ужытковай графікі, ілюстрацыі, плакату, фатаграфіі. Удзельнічаў у калектыўных і персанальных выставах за мяжой і ў Беларусі.

Ягоныя вершы сталі песнямі N.R.M., “Новага Неба”, Змітра Вайцюшкевіча, IQ48 і іншых, ён быў аўтарам канцэпцыі і многіх тэкстаў славутага “Народнага альбому” (прызнанага “Альбомам года” на “Рок-каранацыі – 1997”), перакладаў польскія рок-хіты для беларускіх спевакоў. “Народны альбом” на доўгія гады стаў адметнай падзеяй для айчыннай музыкі.

Песні з “Народнага альбома” выконвалі такія зоркі беларускай сцэны, як Лявон Вольскі, Кася Камоцкая, Аляксандр Памідораў і іншыя.

Анемпадыстаў заваяваў прэмію “Чалавек года – 2006” па версіі інтэрнэт-парталу “Тузін гітоў”. У 2013 годзе выдаў зборнік сваіх вершаў “Глыбока, глыбока, на дне філіжанкі кавы”.

Таксама Анемпадыстаў ствараў вокладкі для музычных альбомаў. Вёў на сайце кампаніі “Будзьма беларусамі!”, для якой стварыў лагатып, калонку “Простыя рэчы”.

Кніга “Колер Беларусі”, якую ён напісаў, стала культавай. Гэта ўнікальны агляд фармавання колеравай свядомасці беларусаў творчым вокам мастака. У кнізе як апісанні колераў, іх бытавання ў мастацтве, рэлігіі, бытавым жыцці народа, так і дзясяткі ўнікальных фота-ілюстрацый, якія сведчаць пра ўплеценасць разгляданага колеру ў палітру наваколля.

Адзін з пісьменнікаў казаў, што Міхал сканструяваў новую ДНК беларускай культуры, іншы назваў Анемпадыстава “іконаю стылю”.

Міхал Анемпадыстаў быў удзельнікам беларускага адраджэнцкага руху пачынаючы з “Беларускай майстроўні” пачатку 1980-х. Генераваў і ўвасабляў вобразныя ідэі для беларускіх грамадскіх і палітычных кампаніяў – “Барані сваё”, “Будзьма беларусамі”, “Выбірай!”. Як мастак і свядомы месціч Анемпадыстаў бараніў ад разбурэння вядомы раён свайго роднага Менска Асмалоўка. Абараніць раён удалося, і ён захаваўся па сёння.

Пасля раптоўнай смерці мастака з’явілася кніга ўспамінаў пра яго “Простыя словы. Міхал Анемпадыстаў”. Назву абралі нездарма – песня “Простыя словы” з “Народнага альбома” стала сапраўдным гітом, яе і дагэтуль спяваюць у дарозе, пры вогнішчы, на сяброўскіх бяседах і іншаземцам, знаёмячы іх з беларускай культурай. У кнізе сабраныя цікавыя і менш вядомыя факты пра Анемпадыстава, ягоныя вершы і песні для “Народнага альбома” і гурта “Новае неба”, раней не публікаваны сцэнар “Народнага альбома” для польскай тэлевізіі, унікальныя фотаздымкі і “магічная мапа” Анемпадыстава, а таксама ўспаміны пра яго больш як 60 чалавек.

Міхала Анемпадыстава не стала ў студзені 2018 года.

У 2019 годзе ў памяць пра паэта, мастака, фатографа, культуролага, заснавалі прэмію ягонага імя. Ёю вырашылі адзначаць найлепшую вокладку беларускай кнігі.

Пасля смерці Міхала Анемпадыстава беларусы талакой перавыдалі “Колер Беларусі”.

Вікіпедыя.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
У роднай школе
літаратура

У роднай школе

17 мая 2026, 09:4617
«Менск — гэта эўрапейскі Нью-Ёрк». Дзяўчына з Босьніі расказала, чаму вывучыла беларускую мову.
Грамадства

«Менск — гэта эўрапейскі Нью-Ёрк». Дзяўчына з Босьніі расказала, чаму вывучыла беларускую мову.

10 снежня 2018, 08:5416
Дом, які ацалеў дзякуючы Багдановічу. Новае падарожжа Зьмітра Бартосіка — у расейскі Яраслаўль
Грамадства

Дом, які ацалеў дзякуючы Багдановічу. Новае падарожжа Зьмітра Бартосіка — у расейскі Яраслаўль

10 снежня 2018, 09:0315
„Белавія” адкрыла рэгулярныя рэйсы ў Мюнхен
Грамадства

„Белавія” адкрыла рэгулярныя рэйсы ў Мюнхен

17 ліпеня 2019, 22:3414
Далучайцеся да нас