Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Правялі зіму ўсёй грамадой

Правялі зіму ўсёй грамадой

13 сакавіка 2024, 07:57 Культура 32
Правялі зіму ўсёй грамадой

3 сакавіка ў 12.00 у гарадскім парку культуры і адпачынку для лідзян і гасцей горада адбылося раённае свята “Провады зімы”. Гэтая яркая, незвычайная падзея сабрала вакол сябе шмат цікавых момантаў.

Адкрылі свята народны ансамбль “Лідчанка” і народны драматычны тэатр “Ракурс” Палаца культуры горада Ліды.

Далей усіх гледачоў чакала незвычайнае шэсце “Шчодрая Гаспадыня”, дзе больш за 40 прадпрыемстваў і арганізацый горада стварылі вельмі прыгожыя Лялькі-Марэны, якія прайшлі па алеях парку ў тэатралізаваным шэсці і занялі свае месцы для таго, каб гледачы маглі атрымаць асалоду ад іх выгляду, сфатаграфавацца.

Арганізатары свята ДУ “Лідскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці” пастараліся на славу! І для ўсіх лідзян падрыхтавалі незабыўны канцэрт, дзе выступалі лепшыя артысты: народны ансамбль бытавых інструментаў “Каханачка”, народны сямейны ансамбль Парфенчыкаў “Мы з вёсачкі-калыскі”, народны ансамбль народнай музыкі “Гудскі гармонік”, артысты з аграмястэчка “Ганчары”, народны вакальны ансамбль “Святліца”, таксама на канцэртнай пляцоўцы выступілі і артысты з Менска, заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь – народны вакальны ансамбль “Белы птах”.

На свяце былі такія забавы як: выстава-продаж вырабаў рамеснікаў народных промыслаў, святочны гандаль, спартыўныя спаборніцтвы, дзіцячыя забаўляльныя пляцоўкі з гульнямі і атракцыёнамі.

 І безумоўна, кульмінацыяй свята стала спальванне пудзіла Марэны.

 Разам з лідзянамі і гасцямі свята нам удалося правесці матухну-зіму і сустрэць прыгажуню-вясну! Мы ўпэўнены – вясна прынясе нам шмат радасці, добрых навін, цяпла і ўтульнасці!

Бадай, ніводнае іншае беларускае каляндарнае свята не мае такой вялікай колькасці мясцовых варыянтаў, як Провады зімы. Да таго ж, святкаванні ў розных частках краіны могуць быць адзін да аднаго зусім непадобныя. Адрозніваюцца і мясцовыя назвы свята. Агульныя рысы  характэрныя для ўсёй Беларусі, канешне, ёсць: гэта спажыванне малочных прадуктаў і бліноў, катанні на конях, на каруселі, з горак, гасцяванні ў сваякоў і суседзяў, спяванне песень (у кожнай мясцовасці адметныя).

Увесь гэты вобраз быў праяўлены ў каларытнай ляльцы Ласавіцы, якую прадаставіў для лідзян Лідскі гістарычна-мастацкі музей на пляцоўцы ў гарадскім парку культуры і адпачынку. Лідзяне і госці горада з задавальненнем рабілі фотаздымкі з Ласавіцай, даспадобы ім прыглянулася і гусачка ў кошыку.

Ласавіца правяла зіміцу!!!!

Запамінальным стаў конкурс лялек “Шчодрая гаспадыня”, на якім былі прадстаўлены 38 лялек. Акрамя таго, арганізацыі, якія іх падрыхтавалі, стваралі святочны настрой. Адны частавалі аладкамі ды скваркамі, другія спявалі ды вадзілі карагоды. Па выніках конкурсу першае месца атрымала ДУА “Санаторны дзіцячы сад № 2 г. Ліды”, другое месца  – ДУК “Лідская раённая бібліятэка імя Янкі Купалы”, трэцяе ж месца  – ААТ “Лідахлебапрадукт”.

Супрацоўнікі бібліятэк  падрыхтавалі не толькі  цудоўную ляльку, якая і была адмечана дыпломам 2 ступені, а і тэатралізаваную прэзентацыю. Гасцей раённага свята “Провады зімы”  сустракалі вясёлыя скамарохі, Маша і мядзведзь, лесавік і каза, беларускія красуні.

Паводле Вольгі Мiкшы.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Вечар беларускай культуры ў Вялікім
Грамадства

Вечар беларускай культуры ў Вялікім

6 лістапада 2018, 10:3719
Беларускія і польскія гісторыкі абмяркоўваюць складаныя пытанні
Грамадства

Беларускія і польскія гісторыкі абмяркоўваюць складаныя пытанні

4 снежня 2018, 16:0918
Адбылася прэм’ера фільма пра Ларысу Геніюш
Грамадства

Адбылася прэм’ера фільма пра Ларысу Геніюш

8 лістапада 2018, 13:1918
Універсітэт імя Ніла Гілевіча ў беларускамоўнай школе
Навука

Універсітэт імя Ніла Гілевіча ў беларускамоўнай школе

30 кастрычніка 2018, 13:1818
Далучайцеся да нас