Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
НАН выпусціла факсіміле “Вялікае мастацтва артылерыі…” Семяновіча

НАН выпусціла факсіміле “Вялікае мастацтва артылерыі…” Семяновіча

13 сакавіка 2024, 18:49 Выданні 71
НАН выпусціла факсіміле “Вялікае мастацтва артылерыі…” Семяновіча

У выдавецтве “Беларуская навука” выйшла факсімільнае навуковае выданне “The Great Art of Artillery of Casimir Simienowicz / Вялікае мастацтва артылерыі Казіміра Семяновіча” на аснове асобніка, які быў надрукаваны ў Лондане ў 1729 годзе, паведаміла Цэнтральная навуковая бібліятэка ім. Якуба Коласа НАН Беларусі.

 Факсіміле падрыхтавалі супрацоўнікамі Цэнтра даследаванняў старадрукаў і рукапісаў Піліп Падбярозкін і Вадзім Урублеўскі на падставе ангельскай версіі трактата нашага земляка Казіміра Семяновіча “The Great Art of Artillery” (Лондан, 1729), які захоўваецца ў фондзе ЦНБ Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі.

 Як тлумачаць выдаўцы, упершыню ў айчыннай і замежнай гістарыяграфіі прыводзяцца сведчанні, якія паказваюць беларускае паходжанне і мэтавую аўдыторыю Казіміра Семяновіча, прынцыпы і спецыфіку перакладу трактата на ангельскую мову ў 1729 годзе, адметнасці літаратурнай традыцыі і навукова-тэхнічнай тэрміналогіі артылерыйскай справы XVII стагоддзя.

  Праца Казіміра Семяновіча (каля 1600 – каля 1651) першапачаткова выйшла на лацінскай мове ў 1650 годзе, досыць хутка набыла вядомасць і станла падручнікам па артылерыі. У кнізе прадстаўлены канструкцыі ракет, запальных снарадаў і іншых піратэхнічных прыстасаванняў. Менавіта Казімір Семяновіч упершыню прадставіў ідэю выкарыстання рэактыўнага руху ў артылерыі. Вялікі раздзел прысвечаны калібрам, канструкцыі, будове і якасцям ракет (вайсковых і цывільных), у тым ліку шматступеньчатых ракет, ракетных батарэй і ракет са стабілізатарамі.

Паводле СМІ.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Час прывёў на Парнас
літаратура

Час прывёў на Парнас

21 лютага 2025, 09:0415
20 незвычайных фактаў пра Ніла Гілевіча
Грамадства

20 незвычайных фактаў пра Ніла Гілевіча

1 кастрычніка 2018, 14:4915
Станіслаў Суднік.  ЯЦВЯЖСКІЯ  ЗАМАЛЁЎКІ
Гісторыя і краязнаўства

Станіслаў Суднік. ЯЦВЯЖСКІЯ ЗАМАЛЁЎКІ

11 кастрычніка 2026, 16:3814
У беларускае неба пайшоў Валер Санько
Грамадства

У беларускае неба пайшоў Валер Санько

8 снежня 2020, 19:0614
Далучайцеся да нас