Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
90 гадоў з дня нараджэння Аўгінні Кавалюк

90 гадоў з дня нараджэння Аўгінні Кавалюк

13 сакавіка 2024, 19:01 літаратура 31
90 гадоў з дня нараджэння Аўгінні Кавалюк

Аўгіння Трафімаўна Кавалюк, па нараджэнні Сідаровіч (13 сакавіка 1934, в. Стральцы, Мастоўскі раён – 2 лістапада 2007, Санкт-Пецярбург) – беларуская паэтэса.

Нарадзілася ў сялянскай сям’і. Выхоўвалася без бацькі, які быў асуджаны як “вораг народа” і адбыў у ГУЛАГу 15 гадоў.

У 1954 годзе скончыла беларускую школу № 9 у Гародні, а ў 1959 годзе – гістарычна-філалагічны факультэт Гарадзенскага педагагічнага інстытута, дзе наведвала літаратурны гурток. З 1952 года публікавалася ў раённай газеце. Першы верш быў змешчаны ў школьнай насценгазеце.

Літаратурным настаўнікам быў Міхась Васілёк, духоўную падтрымку мела яна і ад Васіля Быкава.

Па сямейных абставінах пераехала ў Рыгу і ў 1959-1978 гадах працавала настаўніцай у адной з рыжскіх сярэдніх школ. Да 1982 года выкладала ў Міжгаліновым інстытуце павышэння кваліфікацыі спецыялістаў народнай гаспадаркі. Удзельнічала ў культурна-асветнай рабоце сярод латвійскіх беларусаў.

З 1987 года жыла ў Ленінградзе, актыўна ўдзельнічала ў грамадскім жыцці беларусаў.

Аўтар зборнікаў вершаў “Белае дзіва” (1964, для дзяцей), “Маўклівыя скарбы” (1966), “Кропля бурштыну” (1974), “Імгненняў след” (1987).

Перастварала з латышскай мовы. Творы Аўгінні Кавалюк перакладзены на латышскую, рускую, украінскую мовы.

Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў з 1993 года.

Вікіпедыя.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Дажынкі ў Бераставіцы
Грамадства

Дажынкі ў Бераставіцы

11 кастрычніка 2022, 16:2015
Дом, які ацалеў дзякуючы Багдановічу. Новае падарожжа Зьмітра Бартосіка — у расейскі Яраслаўль
Грамадства

Дом, які ацалеў дзякуючы Багдановічу. Новае падарожжа Зьмітра Бартосіка — у расейскі Яраслаўль

10 снежня 2018, 09:0314
Смак роднае мовы
Мова

Смак роднае мовы

23 студзеня 2019, 15:1114
„Белавія” адкрыла рэгулярныя рэйсы ў Мюнхен
Грамадства

„Белавія” адкрыла рэгулярныя рэйсы ў Мюнхен

17 ліпеня 2019, 22:3414
Далучайцеся да нас