Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
“Купалаўскую дыктоўку” ў Дзень роднай мовы напісалі больш за 1 тыс. чалавек

“Купалаўскую дыктоўку” ў Дзень роднай мовы напісалі больш за 1 тыс. чалавек

7 сакавіка 2024, 08:21 Мова 49
“Купалаўскую дыктоўку” ў Дзень роднай мовы напісалі больш за 1 тыс. чалавек

21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. З гэтай нагоды ў Гарадзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы напісалі традыцыйную “Купалаўскую дыктоўку”, якая праходзіць у шосты раз. Дыктоўка прымеркаваная і да Дня нараджэння Купалаўскага ўніверсітэта: 22 лютага яму спаўняецца 84 гады.

З прывітальным словам да ўдзельнікаў мерапрыемства звярнулася рэктар ГрДУ імя Янкі Купалы Ірына Кітурка.

– Дзень роднай мовы асаблівы для кожнай нацыі, кожнага народа, бо няма народа без мовы, няма мовы без яе носьбіта. Нішто так не яднае народ, як мова і радзіма. Кожны чалавек павiнен ведаць i паважаць мову сваёй радзімы. Важна ўсвядомiць, што мова – гэта наша багацце, а ведаць i абараняць яе – наш абавязак, – адзначыла ў сваёй прамове рэктар.

У вялікай аудыторыі ўніверсітэта сабраліся студэнты і выкладчыкі, каб праверыць свае веды беларускай літаратурнай мовы і правапісу. Удзельнікі святочнай акцыі ўважліва слухалі голас вядоўцы, якая чытала тэкст, пасля чаго кожны спрабаваў запісаць яго пад дыктоўку. Час ішоў хутка, а напружанне расло з кожным сказам.

Разам з купалаўцамі дыктоўку пісалі і замежныя ўдзельнікі – прадстаўнікі дыпламатычных місій Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі, Рэспубліцы Арменіі, Рэспубліцы Узбекістан, Рэспубліцы Казахстан, Рэспубліцы Таджыкістан, Кітайскай Народнай Рэспубліцы, Рэспубліцы Індыя, Сацыялістычнай Рэспубліцы В’етнам, Турэцкай Рэспубліцы, Дзяржаве Ізраіль, Кыргызскай Рэспубліцы і Туркменістане, далучыўшыся пасродкам платформы ZOOM.

Да маштабнай падзеі таксама далучыліся рэгіянальная нацыянальна-культурная аўтаномія “Беларусы Масквы”, дыяспары беларусаў у Алматы і Актаў, цэнтр беларускай мовы і інавацыйных тэхналогій пры Таджы-цкім нацыянальным універсітэце, Варонежскі дзяржаўны ўніверсітэт, МДУ імя М.В. Ламаносава і іншыя замежныя ВНУ-партнёры.

Як падкрэсліла загадчык кафедры беларускай філалогіі ГрДУ імя Янкі Купалы Алена Садоўская, пісаць “Купалаўскую дыктоўку” ў Дзень роднай мовы ўжо стала добрай традыцыяй ва ўніверсітэце.

“Купалаўскую дыктоўку” пісалі адразу ва ўсіх карпусах універсітэта, а таксама ў каледжах. У кожнай установе налічвалася каля 100 удзельнікаў акцыі.

Адказная місія сёння была ў студэнткі спецыяльнасці “Журналістыка” – пераможцы рэспубліканскага конкурсу “Студэнт года-2024” Анастасіі Кісель. Менавіта яна чытала тэкст купалаўцам і тым, хто далучыўся да дыктоўкі па відэасувязі.

– Сёлета тэкст дыктоўкі прысвечаны 80-годдзю вызвалення Беларусі. Гэта своеасаблівая праява любові да роднага краю. Мы павінны памятаць тыя жудасныя гады, каб больш ніколі такое не паўтарылася, – распавяла Анастасія Кісель.

Сваімі ўражаннямі ад першай спробы напісаць дыктоўку па-беларуску падзяліўся студэнт 4 курса факультэта матэматыкі і інфарматыкі ГрДУ імя Янкі Купалы Сахабанду Шаніл Крыстафер:

– Я первый раз пишу на белорусском языке. Мне было очень сложно, но и очень интересно. Белорусский язык – красивый, и писать на нем мне понравилось.

Напрыканцы мерапрыемства на тварах многіх удзельнікаў зайграла лагодная ўсмешка: яны былі задаволены як вынікамі дыктоўкі, так і тым, што далучыліся да знакавай падзеі ў святочны для ўніверсітэта тыдзень.

“Купалаўскую дыктоўку” ў Дзень роднай мовы напісалі больш за 1 тыс. чалавек, паведаміў карэспандэнт БЕЛТА.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Дзіцячы часопіс "Матуліна сонейка" вярнуўся да чытачоў
Выданні

Дзіцячы часопіс "Матуліна сонейка" вярнуўся да чытачоў

25 студзеня 2023, 08:1719
Станіслаў Суднік. БЕЛАРУСКАЯ  МЕТАЛІНГВІСТЫКА
Мова

Станіслаў Суднік. БЕЛАРУСКАЯ МЕТАЛІНГВІСТЫКА

15 лістапада 2025, 12:4219
Тыдзень роднай мовы ў СШ № 11 г. Ліды
Мова

Тыдзень роднай мовы ў СШ № 11 г. Ліды

21 лютага 2026, 19:4918
Прайшла Рада ТБМ
Грамадства

Прайшла Рада ТБМ

7 лістапада 2018, 17:0818
Далучайцеся да нас