Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Будучыя музыкі цікавяцца паэзіяй

Будучыя музыкі цікавяцца паэзіяй

22 лютага 2024, 07:16 літаратура 96
Будучыя музыкі цікавяцца паэзіяй

Дом Валянціна Таўлая Лідскага гісторыка-мастацкага музея наведалі студэнты Лідскага музычнага каледжа. Для іх была арганізавана экскурсія па мемарыяльным пакоі Валянціна Таўлая, у якім 8 лютага ўрачыста была адкрыта выстаўка “У дом твой сцежка прывяла сама…”, прысвечаная да 110-годдзя з дня нараджэння беларускага паэта. Навучэнцы пазнаёміліся з матэрыяламі, дасланымі з 15 музеяў, архіваў і бібліятэк Беларусі, у якіх захоўваецца эпісталярная спадчына, фотаздымкі і дакументы Валянціна Таўлая і пра яго ў тым ліку. Асабліва зацікавілі будучых выкладчыкаў музыкі ноты кампазітара Леаніда Шурмана на словы Валянціна Таўлая.

Напрыканцы наведвальнікі змаглі пагутарыць з навуковым супрацоўнікам музея Алесем Хітруном, за-далі яму пытанні, даведаліся пра яго навуковыя даследаванні, музейную дзейнасць, пэўныя дасягненні ў працы.

Наш кар.

 

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
З літаратурнай спадчыны. Першы пераклад "Слуцкіх ткачых" на польскую мову
літаратура

З літаратурнай спадчыны. Першы пераклад "Слуцкіх ткачых" на польскую мову

11 студзеня 2025, 05:0618
Гісторыя Магілёшчыны Магілёў. Замкавая гара, або "Магіла Льва"
Навука

Гісторыя Магілёшчыны Магілёў. Замкавая гара, або "Магіла Льва"

29 чэрвеня 2021, 22:4715
20 незвычайных фактаў пра Ніла Гілевіча
Грамадства

20 незвычайных фактаў пра Ніла Гілевіча

1 кастрычніка 2018, 14:4915
Прэзентацыі "Новага замка" і "Ятранкі" на Дзятлаўшчыне
Культура

Прэзентацыі "Новага замка" і "Ятранкі" на Дзятлаўшчыне

18 мая 2021, 09:0515
Далучайцеся да нас