Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
140 гадоў з дня нараджэння Антона Луцкевіча

140 гадоў з дня нараджэння Антона Луцкевіча

7 лютага 2024, 18:52 Мова, Навука 70
140 гадоў з дня нараджэння Антона Луцкевіча

29 студзеня споўнілася 140 гадоў з дня нараджэння аднаго з ідэолагаў беларускага нацыянальнага руху, гісторыка Антона ЛУЦКЕВІЧА (1884 – 1942).

Нарадзіўся ў г. Шаўлі Ковенскай губерні. Паходзіў са шляхецкага роду гербу “Навіна”. Брат Івана Луцкевіча.

Вучыўся на фізіка-матэматычным факультэце Пецярбургскага ўніверсітэта, юрыдычным факультэце Дэрпцкага ўніверсітэта. Склаў першы падручнік па беларускай мове. Апублікаваў працы пра Ф. Скарыну, Статут ВКЛ. Быў заснавальнікам Віленскага беларускага музея.

У 1903 г. разам з братам былі заснавальнікамі Беларускай Сацыялістычнай Грамады. У 1906 г. пачалі выпуск першых легальных беларускіх газет “Наша Доля”, “Наша Ніва”. Пасля абвяшчэння ў 1918 г. незалежнай Беларускай Народнай Рэспублікі А. Луцкевіч займаў пост старшыні Рады міністраў і міністра замежных спраў БНР. У 1939 г. арыштаваны бальшавікамі і асуджаны на 8 гадоў зняволення ў лагерах. Памёр у 1942 г. ў саратаўскай вязніцы НКУС. На могілках Росы ў Вільні знаходзіцца сімвалічная магіла братоў Луцкевічаў.

Паводле СМІ.

 

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
З літаратурнай спадчыны. Першы пераклад "Слуцкіх ткачых" на польскую мову
літаратура

З літаратурнай спадчыны. Першы пераклад "Слуцкіх ткачых" на польскую мову

11 студзеня 2025, 05:0618
Гісторыя Магілёшчыны Магілёў. Замкавая гара, або "Магіла Льва"
Навука

Гісторыя Магілёшчыны Магілёў. Замкавая гара, або "Магіла Льва"

29 чэрвеня 2021, 22:4715
20 незвычайных фактаў пра Ніла Гілевіча
Грамадства

20 незвычайных фактаў пра Ніла Гілевіча

1 кастрычніка 2018, 14:4915
Прэзентацыі "Новага замка" і "Ятранкі" на Дзятлаўшчыне
Культура

Прэзентацыі "Новага замка" і "Ятранкі" на Дзятлаўшчыне

18 мая 2021, 09:0515
Далучайцеся да нас