Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Мовазнавец Пётр Юргялевіч

Мовазнавец Пётр Юргялевіч

17 студзеня 2024, 21:50 Мова 31
Мовазнавец Пётр Юргялевіч

14 студзеня споўнілася 130 гадоў з дня нараджэння беларускага мовазнаўца, педагога, вязня сталінскіх лагераў Пятра Юргялевіча (1894-1973).

Пётр Юргялевіч нарадзіўся ў вёсцы Трабы Ашмянскага павета. У 1925 годзе скончыў факультэт грамадскіх навук Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 1926-1927 гадах працаваў адказным рэдактарам Клімавіцкай раённай газеты “Наш працаўнік”, стыль-рэдактарам Белдзяржвыдавецтва ў Менску, вучоным сакратаром Інстытута мовазнаўства НАН БССР, на кафедры мовазнаўства Менскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута, выкладчыкам кафедры мовазнаўства Гомельскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута. У сакавіку 1936 года Пётр Юргялевіч быў абвінавачаны ў нацыяналізме і рэпрэсаваны. Да 1940 года ён знаходзіўся ў Вяцкіх лагерах НКВД. Цалкам рэабілітаваны беларус быў пленумам Вярхоўнага суда Беларускай ССР 25 лістапада 1960 года. Пасля вайны працаваў загадчыкам кафедры беларускай мовы, дацэнтам Магілёўскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута.

Навуковымі інтарэсамі Пятра Юргялевіча былі сучасная беларуская літаратурная мова, дыялекталогія, гісторыя беларускай мовы.

Разам з Бузуком і Мацюкевічам ён падрыхтаваў “Анкету для збірання матэрыялаў па беларускай мове” (1931), прымаў удзел у падрыхтоўцы “Ваеннага руска-беларускага слоўніка” (1933), падручніка “Беларуская граматыка: Марфалогія” (1936).

Найбольш плённа працаваў Пётр Юргялевіч у 1950-1970-я гады. Даследаваў пытанні сучаснай беларускай мовы. Выступаў у друку з рэцэнзіямі на школьныя падручнікі па беларускай мове. Напісаў “Праграму па гістарычнай граматыцы беларускай мовы: для філалагічных і гісторыка-філалагічных факультэтаў” (1964). Шмат зрабіў у галіне стварэння вучэбных дапаможнікаў па беларускай мове для студэнтаў-філолагаў педагагічных інстытутаў.

Паводле СМІ.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!
Грамадства

З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!

18 красавіка 2025, 15:0020
Беларусы Нью-Ёрку ўшанавалі памяць Слуцкіх герояў
Грамадства

Беларусы Нью-Ёрку ўшанавалі памяць Слуцкіх герояў

5 снежня 2018, 08:4317
Летапісец яўрэйскага мястэчка Шчадрын
Грамадства

Летапісец яўрэйскага мястэчка Шчадрын

5 снежня 2018, 20:4616
Тыдзень роднай мовы ў СШ № 11 г. Ліды
Мова

Тыдзень роднай мовы ў СШ № 11 г. Ліды

21 лютага 2026, 19:4916
Далучайцеся да нас