Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
100-гадовы юбілей беларускага гісторыка Юрыя Весялкоўскага

100-гадовы юбілей беларускага гісторыка Юрыя Весялкоўскага

10 студзеня 2024, 21:29 літаратура 50
100-гадовы юбілей беларускага гісторыка Юрыя Весялкоўскага

2 студзеня споў-нілася 100 гадоў з дня дня нараджэння беларускага гісторыка, публіцыста і выдаўца з Лондана Юры Весялкоўскага (1924-2017).

Юры Весялкоўскі нарадзіўся ў Новым Свержані на Стаўбцоўшчыне. У 1942 годзе пачаў навуку ў Беларускай настаўніцкай семінарыі ў Нясвіжы. Вясною 1944 года ў групе шасьцідзесяці семінарыстаў быў накіраваны ў афіцэрскую школу Беларускай Краёвай Абароны. У канцы чэрвеня 1944 года школу эвакуявалі ў Прусію, а яе вучняў накіравалі на французскі фронт. У жніўні 1944 года Юры Весялкоўскі ўцёк да французскай партызанкі і быў інтэрваваны амерыканцамі. Як грамадзянін II Рэчы Паспалітай быў пераведзены ў польскі ваенны лагер. А адтуль 27 снежня 1944 года накіраваны ў польскія падраздзяленні, якія змагаліся ў Італіі.

Пасля вайны беларус пераехаў у Вялікабрытанію. Жыў ў Лондане. У 1947 годзе быў адным з заснавальнікаў Згуртавання Беларускіх Работнікаў Вялікабрытаніі. З’яўляўся дзеячам Хрысціянскага Аб’яднання Беларускіх Работнікаў – да 1962 года быў яго сакратаром.

Юры Весялкоўскі рэдагаваў часопісы “Аб’еднаньне” (1948-1962), “Званіца” (1974-1976) і двухмесячнік “Голас Часу” (1989-1996). Ён пісаў артыкулы на гістарычную тэматыку. Выдаў кнігі “Дарогі рымскіх папаў на Усход” (1992), “Што прывяло Армію Краёву на Беларусь?” (1995), “Беларусь у Першай сусьветнай вайне” (1996), “Няясна мроіліся новыя дарогі” (1997), “Нарысы па гісторыі Беларусі. Частка I – да 1384 года” (1998), “Па слядах Другой сусветнай вайны” (2002), “Нарысы па гісторыі Беларусі” (2002), “Рабы ў старажытным і сучасным свеце” (2003), “Ад Гарбачова да Белавежы” (2004), “Дух часу” (2005), а таксама зборніка вершаў “Каляды на чужыне” (1999) і іншыя.

Памёр і пахаваны ў Лондане.

Паволе СМІ.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
У дзіцячым садку № 34 г. Ліды
Мова

У дзіцячым садку № 34 г. Ліды

1 красавіка 2026, 18:5917
З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!
Грамадства

З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!

18 красавіка 2025, 15:0017
"Кракаўскія калядныя батлейкі»
Грамадства

"Кракаўскія калядныя батлейкі»

15 лістапада 2018, 00:0416
На дзіцячым «Еўрабачанні» ў Мінску перамагла дзяўчынка з Польшчы
Грамадства

На дзіцячым «Еўрабачанні» ў Мінску перамагла дзяўчынка з Польшчы

26 лістапада 2018, 09:1715
Далучайцеся да нас