Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
У Лідскім раёне адкрылася першае дашкольнае лясніцтва “Вавёрачка”

У Лідскім раёне адкрылася першае дашкольнае лясніцтва “Вавёрачка”

3 студзеня 2024, 22:24 Грамадства 52
У Лідскім раёне адкрылася першае дашкольнае лясніцтва “Вавёрачка”

 Яго ўдзельнікамі сталі 10 выхаванцаў дашкольнай адукацыі Ваверской сярэдняй школы, якія тройчы прамовілі: “Клянёмся!” і ўрачыста паабяцалі беражна адносіцца да прыроды.

Пасвячэнне дзяцей у юныя лесаводы прайшло ў святочнай атмасферы. У цэнтры ўвагі – яны, прыбраныя хлопчыкі і дзяўчынкі ў адмыслова пашытай для іх прыгожай форме. У прысутнасці педагогаў, бацькоў і ганаровых гасцей – прадстаўнікоў Лідскага лясгаса – дзеці абяцалі берагчы прыроду і дапамагаць захоўваць лясное багацце роднага краю. У выкананні дзяцей таксама прагучалі вершы пра любоў да лесу.

Трэба дадаць, што ў Лідскім раёне паспяхова працуюць восем школьных лясніцтваў, а вось дашкольнае – першае.

lidanews.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Археолагі пра старажытны човен: Мы не чакалі, што гэта будзе такая вялікая знаходка!
Грамадства

Археолагі пра старажытны човен: Мы не чакалі, што гэта будзе такая вялікая знаходка!

9 лістапада 2018, 09:2818
У дзіцячым садку № 34 г. Ліды
Мова

У дзіцячым садку № 34 г. Ліды

1 красавіка 2026, 18:5918
З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!
Грамадства

З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!

18 красавіка 2025, 15:0017
Са святам, дарагія беларусачкі, з 8 сакавіка
Грамадства

Са святам, дарагія беларусачкі, з 8 сакавіка

7 сакавіка 2023, 15:0017
Далучайцеся да нас