Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Слуцк беларускі

Слуцк беларускі

3 студзеня 2024, 22:20 Грамадства, Культура 45
Слуцк беларускі

Званне культурнай сталіцы 2023 года ў Слуцку было даказана не толькі выставамі і канцэртамі, піша “Мінская праўда”. Год пакінуў свой след і ў Цэнтры банкаўскіх паслугаў № 615 Беларусбанка, дзе супрацоўнікі змянілі дзелавы стыль адзення на строі ў народным стылі.

 Начальнік аддзела продажаў рознічных банкаўскіх прадуктаў і паслуг Ганна Сяржанава адзначыла, што кліенты ацанілі абнаўленні ў банку.

 – Ператварэнне аперацыйнай службы нашага цэнтра банкаўскіх паслуг выклікае ў кліентаў шчырую радасць. Асобнае ўпрыгожванне – выдатныя супрацоўнікі – пісьменныя, уважлівыя да кожнага кліента. Цяпер яны ў стылізаваным фірмовым адзенні з элементамі беларускага нацыянальнага строю.

Распрацаваны два дызайны: зімовы і летні варыянт. Яны і па тканіне, і па сваёй стылістыцы нагадваюць беларускія нацыянальныя строі. Блюзкі ўпрыгожаны вышыўкай, на паясах – арнамент, ва ўзорах якога зашыфраваны пажаданні дабра і дабрабыту. Мы вельмі любім свой горад, і ў гэтым праекце падкрэсліваецца яго ўнікальнасць: гісторыя звязана з сучаснасцю, каб захаваць тое, што сапраўды каштоўнае і для чалавека, і для нацыі, – распавяла Ганна Сяржанава.

“Мінская праўда”.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Культурная, моладзевая і турыстычная сталіцы СНД
Грамадства

Культурная, моладзевая і турыстычная сталіцы СНД

31 кастрычніка 2026, 08:5494
Станіслаў Суднік. БЕЛАРУСКАЯ  МЕТАЛІНГВІСТЫКА
Мова

Станіслаў Суднік. БЕЛАРУСКАЯ МЕТАЛІНГВІСТЫКА

31 кастрычніка 2026, 07:2974
35 гадоў незалежнасці Беларусі
Грамадства

35 гадоў незалежнасці Беларусі

3 верасня 2026, 20:2773
"Той дом, хоць невялікі, але мілы воку..."
Выданні

"Той дом, хоць невялікі, але мілы воку..."

31 кастрычніка 2026, 08:4172
Далучайцеся да нас